17 верасня Беларусь адзначае Дзень народнага адзінства- свята якое нагадвае пра каштоўнасць міру, згуртаванасці і незалежнасці нашай краіны.
16 верасня у бібліятэцы каледжа прайшоў круглы стол “Дзень народнага адзінства: наша будучыня ў нашым адзінстве”. Мерапрыемства аб’яднала навучэнцаў для адкрытага дыялогу аб гісторыі незалежнасці і ролі моладзі ў будучыні Беларусі.



