«З родным словам круглы год»
21 лютага прайшоў квiз «З родным словам круглы год», прысвечаны Дню роднай мовы, якi адзначаецца рашэннем ЮНЕСКО з 2000 года.
Выкладчыкам Лапс А.А. былi падрыхтаваны i праведзены такiя конкурсы, як «Складаем словы», «Перакладаем», «Тлумачым». Навучэнцы спрабавалi свае сiлы ў вершаваннi радкоў i спявалi разам куплеты вядомых песен. Загадзя была арганiзавана выстава малюнкаў «І ўсё мiлагучнае для слыху майго».

Навучэнцы з задавальненнем удзельнiчалi ў мерапрыемстве. У сценах установы гучала беларускае слова, яно выхоўвала, падтрымлiвала i дарыла радасць. Удзельнiкi ўпэўнiлiся, што наша мова мiлагучная, багатая i разнастайная. Мерапрыемства садзейнічала развiццю iнтэлектуальных магчымасцей навунчэнца, iх творчых здольнасцей, выхаванню любовi i павагi да роднай мовы, падтрымлiвалi цiкавасць да яе вывучэнне.
Пераможцамі стала каманда «Мара перакладчыка» (група П106).
Вiншуем пераможцаў!






