Ахова навакольнага асяроддзя і энергазберажэнне
Ахова навакольнага асяроддзя і энергазберажэнне
Навучальны прадмет “Ахова навакольнага асяроддзя і энергазберажэнне” разглядае экалагічныя і энергетычныя праблемы сучаснага грамадства і шляхі іх вырашэння.
Асноўнымі мэтамі вывучэння вучэбнага прадмета з’яўляюцца:
- фарміраванне сістэмных ведаў аб ахове навакольнага асяроддзя і энергазберажэнні ў сферы прафесійнай дзейнасці і ў быце;
- развіццё патрэбнасці і навыкаў асабістага ўдзелу ў прыродаахоўнай дзейнасці, у тым ліку ў прапагандзе ведаў у галіне аховы навакольнага асяроддзя і энергазберажэння;
- выхаванне экалагічнай культуры, рацыянальнага і беражлівых адносін да выкарыстання прыродных рэсурсаў, адказнасці за стан свайго здароўя і здароўя навакольных.
ГРУПЫ ВЫЧУЮЧЫЯ ДАДЗЕНУЮ ДЫСЦЫПЛІНУ
- Б201 (9 класаў, другое паўгоддзе)
- ВМ207 (9 класаў, другое паўгоддзе)
- ОД303 (9 класаў, другое паўгоддзе)
- П306 (9 класаў, другое паўгоддзе)
- П310 (9 класаў, другое паўгоддзе)
- ПО409 (9 класаў, другое паўгоддзе)
- СП405 (9 класаў, другое паўгоддзе)
Што вывучаем
На вучэбных занятках па дадзеным прадмеце навучэнцы вывучаць віды прыродных рэсурсаў; класіфікацыю шкодных антрапагенных фактараў;
агульныя заканамернасці ўздзеяння экалагічных фактараў на жывыя арганізмы; асноўныя крыніцы забруджвання навакольнага асяроддзя, прычыны ўзнікнення экалагічнага крызісу; мерапрыемствы па ахове навакольнага асяроддзя; экалагічныя праблемы Рэспублікі Беларусь і іх сувязь з прыродна-тэрытарыяльнымі і сацыяльна-эканамічнымі ўмовамі; шляхі рацыянальнага выкарыстання электрычнай і цеплавой энергіі, паліва, халоднай і гарачай вады, сыравінных рэсурсаў; меры, накіраваныя на прадухіленне і зніжэнне шкоднага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе; метады памяншэння шкодных выкідаў у атмасферу, ачысткі сцёкавых вод ад забруджвальных рэчываў, перапрацоўкі і ўтылізацыі адходаў; прынцыпы стварэння энергазберагальных тэхналогій на транспарце, у розных галінах вытворчасці, побыце; прынцып дзеяння і канструкцыю індывідуальных прыбораў уліку выдатку газу, воды, цепла- і электраэнергіі.
У выніку вывучэння прадмета навучэнцы змогуць праводзіць прапаганду ведаў у галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў; фарміраваць экалагічную культуру; прымаць меры па зніжэнні антрапагеннай нагрузкі на навакольнае асяроддзе; выконваць мерапрыемствы па энергазберажэнні; выкарыстоўваць сучасныя індывідуальныя прыборы ўліку расходу газу, вады, цепла-і электраэнергіі.
Асаблівасці навучання
Колькасць гадзін на вывучэнне вучэбнага прадмета – 40 гадзін, у тым ліку 2 гадзіны практычная работа. Структурна дысцыпліна ўключае дзве часткі: першая частка прысвечана вывучэнню пытанняў аховы навакольнага асяроддзя, у другой частцы вывучаюцца пытанні энергазберажэння. У выніку выканання практычнай работы навучэнцы вучацца выкарыстоўваць індывідуальныя прыборы ўліку расходу газу, вады, цепла- і электраэнергіі, вучыцца разлічваць аплату за энергарэсурсы.