Канструяванне праграм і мовы праграмавання

ГалоўнаяНавучэнцамНавучальныя прадметы Канструяванне праграм і мовы праграмавання

Канструяванне праграм і мовы праграмавання

Дадзены навучальны прадмет адносіцца да дысцыплін праграмнай інжынерыі. Іншымі словамі – канструяванне праграм і мовы праграмавання ўяўляе сабой пакрокавае дэталёвае стварэнне праграм і праграмнага забеспячэння, з выкарыстаннем камбінацыі кадавання, верыфікацыі, модульнага тэсціравання, інтэграцыйнага тэсціравання і адладкі.

Вывучэнне прадмета “Канструяванне праграм і мовы праграмавання” дазваляе навучэнцам спазнаць усе тонкасці і сакрэты праграмавання з выкарыстаннем сучасных моў праграмавання C/C++, C#.

ГРУПЫ ВЫЧУЮЧЫЯ ДАДЗЕНУЮ ДЫСЦЫПЛІНУ

  • ПО309 (першае і другое паўгоддзе)
  • СП305 (першае і другое паўгоддзе)

Што вывучаем

Канструяванне праграмнага забеспячэння, як навучальны прадмет з’яўляецца складовай часткай праграмнай інжынерыі, нараўне з іншымі прадметамі, якія адказваюць за функцыянаванне і суправаджэнне праграмных сродкаў.

У першую чаргу мы вывучаем перспектывы развіцця тэхналогій стварэння праграмных сродкаў, а таксама сучасныя асяроддзі распрацоўкі праграмных сродкаў для розных платформаў.

Мы дасканала адпрацоўваем тэхналогію стварэння класаў і дадаткаў з выкарыстаннем аб’ектна-арыентаванай мовы праграмавання.

Таксама мы вывучаем тэхналогію стварэння Windows-прыкладанняў, пры гэтым абавязкова вывучаем арганізацыю доступу да баз дадзеных з прыкладання; працуем з XML-дадзенымі і ствараем усталёўнікі прыкладанняў.

Курсавое праектаванне па гэтым прадмеце дае магчымасць навучыцца працаваць з нарматыўна-даведачнай інфармацыяй і стандартамі, што ў будучым дапаможа правільна і наглядна афармляць усю тэхнічную дакументацыю, звязаную з распрацоўкай, укараненнем і суправаджэннем праграмнага забеспячэння.

Асаблівасці навучання

Важным фактарам у навучанні з’яўляецца паглыбленае вывучэнне методыкі стварэння праграмных сродкаў.

Пры канструяванні праграм выкарыстоўваем сучаснае інтэграванае асяроддзе распрацоўкі праграмнага забеспячэння Visual Studio 2019 – гэта стартавая пляцоўка для напісання, адладкі і зборкі кода. Акрамя стандартнага рэдактара і адладчыка, якія ёсць у большасці асяроддзяў IDE, Visual Studio уключае ў сябе кампілятары, сродкі аўтазавяршэння кода, графічныя канструктары і шматлікія іншыя функцыі для паляпшэння працэсу распрацоўкі.

Абавязкова вывучаем прынцыпы аб’ектна-арыентаванага праграмавання. Немала важна, што галоўнай задачай аб’ектна – арыентаванага падыходу з’яўляецца спрашчэнне працэсу распрацоўкі. Увесь падыход стаіць на трох асноўных прынцыпах: атрыманне ў спадчыну, інкапсуляцыя і палімарфізм. Бо канструяванне праграм вельмі складаны і працаёмкі працэс.

Мы вывучаем C#. Дадзеная мова праграмавання выкарыстоўвае аб’ектна-арыентаваны падыход да праграмавання ва ўсім. Гэта азначае, што трэба стала апісваць абстрактныя канструкцыі на аснове прадметнай вобласці, а потым рэалізоўваць паміж імі ўзаемадзеянне.

Дадзены падыход карыстаецца вялікай папулярнасцю, таму што дазваляе не памятаць усю інфармацыю, а працаваць па прынцыпе чорнай скрыні. У вобласці распрацоўкі праграмнага забеспячэння C#, наперадзе ўсёй планеты.

Нашы кантакты

Месца знаходжання

Мінская вобласць
г. Маладзечна
пл. Цэнтральная, 1
Індэкс: 222306

Перайсці да карт

Прыёмная дырэктара

Тэлефон / факс: (0176) 77-19-72
Электронная почта: mtec@bks.by

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

Тэлефон / факс: (0176) 77-01-71
Багнюк Эліна Сяргееўна

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

Тэлефон / факс: (0176) 77-02-53
Сымановіч Аксана Генадзіеўна

Намеснік дырэктара па вытворчаму навучанню

Тэлефон / факс: (0176) 77-01-51
Васюта Таццяна Валер'еўна

Метадычная служба

Тэлефон / факс: (0176) 77-18-73
Навумчык Зоя Генадзьеўна

Дзённае аддзяленне

Тэлефон / факс: (0176) 77-02-24
Шчуцкая Ірына Канстанцінаўна.

Завочнае аддзяленне

Тэлефон / факс: (0176) 77-17-06
Конанава Святлана Лявонцьеўна

Інтэрнат

Тэлефон / факс: (0176) 77-40-53
Каспяровіч Алеся Анатольеўна

Зачыніць

Пошук

  • Результаты

    Тут будуць адлюстроўвацца Вынікі пошуку, для пачатку давайце ўвядзем запыт

Зачыніць