Судаўладкаванне

Судаўладкаванне

Навучальны прадмет «Судаўладкаванне» з’яўляецца неад’емнай часткай прафесійнага кампанента і вывучаецца ў цеснай сувязі з такімі навучальнымі дысцыплінамі, як «Агульная тэорыя права», «Канстытуцыйнае права», «Крымінальны працэс», «Грамадзянскі працэс» і інш.

ГРУПЫ ВЫЧУЮЧЫЯ ДАДЗЕНУЮ ДЫСЦЫПЛІНУ

  • П206 (9 класаў, другое паўгоддзе)
  • П210 (11 класаў, другое паўгоддзе)
  • П3

Што вывучаем

У выніку вывучэння вучэбнага прадмета навучэнец павінен:

ведаць на ўзроўні ўяўлення:

  • асноўныя этапы станаўлення і развіцця судовай сістэмы;
  • паняцце і формы органаў судзейскай супольнасці (самакіравання);
  • паняцце і прызначэнне арганізацыйнага і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння дзейнасці судоў і органаў судзейскай супольнасці;
  • прынцыпы арганізацыі і асноўныя напрамкі дзейнасці пракуратуры, сістэму і структуру органаў пракуратуры;
  • сістэму, структуру і кампетэнцыю органаў папярэдняга следства і дазнання;
  • прынцыпы арганізацыі адвакатуры і адвакацкай дзейнасці, арганізацыйныя формы ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці, органы адвакацкага самакіравання;

ведаць на ўзроўні разумення:

  • паняцце праваахоўнай дзейнасці і праваахоўных органаў;
  • паняцце і прызначэнне судовай улады, яе ўласцівасці, месца ў сістэме падзелу ўлад;
  • паняцце судовай сістэмы, яе звёнаў і судовых інстанцый, прынцыпы пабудовы судовай сістэмы;
  • віды судоў, іх кампетэнцыю;
  • асноўныя прынцыпы прававога статусу суддзі, правы і абавязкі суддзяў, патрабаванні, якія прад’яўляюцца да кандыдатаў на пасаду суддзі;
  • паняцце народных засядацеляў, патрабаванні, якія прад’яўляюцца да народных засядацеляў;
  • правы і абавязкі сакратара судовага пасяджэння (сакратара судовага пасяджэння – памочніка суддзі);
  • паняцце міністэрства юстыцыі, сістэму і структуру Міністэрства юстыцыі;
  • паняцце пракуратуры, задачы пракуратуры ў Рэспубліцы Беларусь;
  • паняцце і задачы органаў папярэдняга следства і дазнання;
  • сістэму органаў, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць, іх правы і абавязкі;
  • паняцце адвакатуры, яе задачы, умовы і парадак допуску да адвакацкай дзейнасці;
  • паняцце натарыята і натарыяльнай дзейнасці, асноўныя прынцыпы натарыяльнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь;

умець:

  • аналізаваць заканадаўства аб органах судовай улады;
  • пісьменна выкладаць свае меркаванні адносна тэарэтычных палажэнняў судовага ладу, абгрунтоўваць іх спасылкамі на адпаведныя НПА;
  • карыстацца спецыяльнай юрыдычнай тэрміналогіяй у прафесійнай дзейнасці.

Асаблівасці навучання

Методыка выкладання вучэбнага прадмета будуецца на спалучэнні тэарэтычных і практычных занятках, якія дапаўняюцца самастойнай працай навучэнцаў над вучэбнай літаратурай і першакрыніцамі.

У мэтах кантролю ведаў, навучэнцаў прадугледжана правядзенне абавязковай кантрольнай работы.

Нашы кантакты

Месца знаходжання

Мінская вобласць
г. Маладзечна
пл. Цэнтральная, 1
Індэкс: 222306

Перайсці да карт

Прыёмная дырэктара

Тэлефон / факс: (0176) 77-19-72
Электронная почта: mtec@bks.by

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

Тэлефон / факс: (0176) 77-01-71
Багнюк Эліна Сяргееўна

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

Тэлефон / факс: (0176) 77-02-53
Сымановіч Аксана Генадзіеўна

Намеснік дырэктара па вытворчаму навучанню

Тэлефон / факс: (0176) 77-01-51
Васюта Таццяна Валер'еўна

Метадычная служба

Тэлефон / факс: (0176) 77-18-73
Навумчык Зоя Генадзьеўна

Дзённае аддзяленне

Тэлефон / факс: (0176) 77-02-24
Шчуцкая Ірына Канстанцінаўна.

Завочнае аддзяленне

Тэлефон / факс: (0176) 77-17-06
Конанава Святлана Лявонцьеўна

Інтэрнат

Тэлефон / факс: (0176) 77-40-53
Каспяровіч Алеся Анатольеўна

Зачыніць

Пошук

  • Результаты

    Тут будуць адлюстроўвацца Вынікі пошуку, для пачатку давайце ўвядзем запыт

Зачыніць