Гаспадарчы працэс
Навучальны прадмет “Гаспадарчы працэс” уключае тэарэтычнае вывучэнне прававых норм і інстытутаў, якія рэгулююць парадак абароны суб’ектыўных правоў юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, грамадзян і іншых суб’ектаў эканамічнымі судамі пры вырашэнні гаспадарчых (эканамічных) спрэчак, а таксама практычную падрыхтоўку па прымяненні спецыялістамі атрыманых ведаў.
ГРУПЫ ВЫЧУЮЧЫЯ ДАДЗЕНУЮ ДЫСЦЫПЛІНУ
- П306 (9 класаў, другое паўгоддзе)
- П310 (11 класаў, другое паўгоддзе)
- П3
Што вывучаем
У выніку засваення вучэбнага прадмета «Гаспадарчы працэс» навучэнцы павінны ведаць:
- прадмет, метады, прынцыпы, сістэму крыніц гаспадарчага працэсу;
- сістэму эканамічных судоў Рэспублікі Беларусь;
- склад эканамічнага суда, яго кампетэнцыю;
- склад асоб, якія ўдзельнічаюць у справе, іх правы і абавязкі;
- віды доказаў і сутнасць даказвання ў гаспадарчым працэсе;
- віды і стадыі гаспадарчага працэсу;
- іскавую вытворчасць;
- загадную вытворчасць;
- парадак абскарджання (апратэставання) судовых пастаноў у эканамічным судзе апеляцыйнай, касацыйнай, нагляднай інстанцый;
- парадак перагляду спраў па абставінах, якія зноў адкрыліся;
- выканаўчае вядзенне;
умець:
- сістэмна аналізаваць і ацэньваць арганізацыю і дзейнасць эканамічных судоў;
- апераваць гаспадарча-працэсуальнымі катэгорыямі, арыентавацца ў нарматыўных прававых актах, якія рэгулююць гаспадарча-працэсуальныя адносіны, аналізаваць іх і правільна прымяняць;
- вызначаць падведамнасць і падсуднасць справы;
- складаць іскавыя заявы, іншыя працэсуальныя дакументы;
- вызначаць від судаводства, у якім справа падлягае разгляду.
Асаблівасці навучання
Асноўнымі мэтамі вывучэння вучэбнага прадмета з’яўляюцца: развіццё прафесійнай кампетэнтнасці ў галіне выкарыстання норм гаспадарчага працэсуальнага права, фарміраванне ведаў аб яго прынцыпах, удзельніках гаспадарчага працэсу, доказах і працэсе даказвання, відах і стадыях судаводства.
Навучальны прадмет “Гаспадарчы працэс цесна ўзаемазвязаны з такімі вучэбнымі прадметамі, як “Грамадзянскае права”, “Гаспадарчае права”, “Грамадзянскі працэс”.
У мэтах кантролю ведаў навучэнцаў прадугледжана правядзенне абавязковай кантрольнай работы, заданні для якой распрацоўваюцца выкладчыкам і разглядаюцца на пасяджэнні метадычнай (цыклавой) камісіі “Правазнаўства”.