Знешнеэканамічная дзейнасць
З моманту лібералізацыі знешнеэканамічнай дзейнасці (ЗЭД) пытанням арганізацыі і кіравання знешнегандлёвымі аперацыямі надаецца павышаная ўвага як на тэарэтычным, так і на практычным узроўні. Вельмі дынамічна развіваецца заканадаўчая база ў гэтай галіне эканамічнай дзейнасці ў сувязі з агульнасусветнымі тэндэнцыямі уніфікацыі метадалагічнай базы міжнароднага гандлю, узмацнення інтэграцыйных працэсаў, з’яўленнем новых форм і метадаў гандлю.
ГРУПЫ ВЫЧУЮЧЫЯ ДАДЗЕНУЮ ДЫСЦЫПЛІНУ
- Б201 (9 класаў, першае паўгоддзе)

Што вывучаем
Ва ўмовах хуткай дынамікі міжнароднага тавараабароту, ускладненнем і пашырэннем асартыменту прадукцыі, прадстаўленай на сусветным рынку, скарачэннем жыццёвага цыкла тавараў і, такім чынам, узмацненнем канкурэнтнай барацьбы для беларускіх прадпрымальнікаў асаблівую актуальнасць набываюць пытанні, прысвечаныя заваёве і ўтрыманню ў доўгатэрміновай перспектыве ўстойлівых і надзейных пазіцый на сусветным рынку.
Пытанні прававой абароны айчынных экспарцёраў і імпарцёраў сёння актуальныя ў сувязі з новымі эканамічнымі адносінамі паміж краінамі ў галіне міжнароднага гандлю, іх адпаведнасці прынцыпам максімальнай адкрытасці нацыянальных рынкаў. Таму беларускія бізнесмены павінны ўмець самастойна абараняць уласныя інтарэсы, у чым ім дапамагае веданне “правілаў гульні” на сусветным рынку, яго асаблівасцей і традыцый.
Рэгулярны збор і аналіз інфармацыі аб кан’юнктуры сусветнага рынку, і асабліва, аб цэнах і цэнавых параметрах рынкаў канкрэтных тавараў і паслуг здольны павысіць эфектыўнасць знешнегандлёвых здзелак і выпрацаваць імунітэт да рэзкіх кан’юнктурных ваганняў, пазбегнуць абвінавачанняў у парушэнні рыначных прынцыпаў функцыянавання сусветнай эканомікі.
У нашым каледжы вывучаецца прадмет “Знешнеэканамічная дзейнасць”, які прадугледжвае комплексны разгляд дзяржаўнага рэгулявання, падрыхтоўкі і правядзення розных знешнегандлёвых аперацый у камерцыйнай арганізацыі.
Асаблівасці навучання
Мэта вывучэння прадмета “Знешнеэканамічная дзейнасць” – набыццё вучнямі неабходных ведаў аб арганізацыі знешнеэканамічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь і ў міжнароднай практыцы на сучасным этапе.
Вывучэнне вучэбнага прадмета накіравана на фарміраванне і развіццё ў вучняў: эканамічнага мыслення, навыкаў крытычнай ацэнкі гаспадарчых сітуацый; ўменні актыўна дзейнічаць у зменлівых умовах, пры спалучэнні эканамічных і адміністрацыйных метадаў дзяржаўнага кіравання ў эканоміцы; сацыяльнай адказнасці, уважлівасці, працавітасці.
У выніку вывучэння навучальнага прадмета вучнямі прадугледжваецца набыццё:
- ведаў: паняцце і формы знешнеэканамічнай дзейнасці арганізацыі; роля Рэспублікі Беларусь у сістэме міжнародных эканамічных адносін; функцыі органаў кіравання знешнеэканамічнай дзейнасцю на ўзроўні дзяржавы ў цэлым і асобнай арганізацыі; змест тарыфных і нетарыфных метадаў дзяржаўнага рэгулявання знешнеэканамічнай дзейнасці; сутнасць, прававое рэгуляванне і арганізацыю асобных відаў міжнародных (знешнегандлёвых) камерцыйных аперацый (здзелак); асновы арганізацыі перавозак і разлікаў у знешнеэканамічнай дзейнасці;
- уменняў: складаць знешнегандлёвы дагавор з выкарыстаннем тыпавых форм і узораў; разлічваць мытны кошт тавару; разлічваць мытныя плацяжы і цану знешнегандлёвай здзелкі; выбіраць найбольш эфектыўны від транспарту для міжнароднай перавозкі; вызначаць аптымальную форму плацяжу па знешнегандлёвай здзелцы.