Дакументацыйнае забеспячэнне кіравання арганізацыяй
Дакументацыйнае забеспячэнне кіравання арганізацыяй
Дадзены прадмет прадугледжвае вывучэнне асноўных нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць справаводства ў Рэспубліцы Беларусь. На навучальных занятках разглядаюцца асновы тэорыі і практыкі дакументацыйнага забеспячэння кіравання арганізацыяй, выпрацоўваюцца практычныя ўменні і навыкі па складанні, афармленні дакументаў і арганізацыі рацыянальнай працы з імі.
ГРУПЫ ВЫЧУЮЧЫЯ ДАДЗЕНУЮ ДЫСЦЫПЛІНУ
- П206 (9 класаў, другое паўгоддзе)
- П210 (11 класаў, другое паўгоддзе)
Што вывучаем
- паняцце, мэты, задачы і прынцыпы справаводства;
- асноўныя паняцці дакументацыйнага забеспячэння кіравання;
- сістэмы дакументацыйнага забеспячэння кіравання;
- палажэнні і інструкцыі па вядзенні справаводства ў арганізацыі;
- сутнасць дакументазнаўства, віды і прызначэнне дзелавой дакументацыі, парадак яе вядзення;
- класіфікацыю дзелавых дакументаў;
- патрабаванні стандартаў да складання і афармлення дакументаў;
- асаблівасці працы з кадравымі дакументамі;
- арганізацыю дакументазвароту: прыём, апрацоўку, рэгістрацыю, кантроль, захоўванне дакументаў, наменклатуру спраў.
Асаблівасці навучання
Мэта вывучэння вучэбнага прадмета “Дакументацыйнае забеспячэнне кіравання арганізацыяй” – засваенне вучнямі сутнасці дакументавання і арганізацыі работы з дакументамі.
На вучэбных занятках па прадмеце «Дакументацыйнае забеспячэнне кіравання арганізацыяй» навучэнцы набываюць уменні і навыкі па
- ажыццяўленню кантролю праходжання службовых дакументаў і матэрыялаў;
- прыёмцы і рэгістрацыі паступіўшай карэспандэнцыі з прымяненнем часопіснай формы або картак у адпаведнасці з рэзалюцыяй кіраўніка арганізацыі;
- вядзенню ¦ўліку карэспандэнцыі, якая атрымліваецца і адпраўляецца, сістэматызацыі і захоўванню дакументаў бягучага архіва;
- забеспячэнню бяспекі захаванай службовай дакументацыі;
- падрыхтоўцы і здачы ў архіў арганізацыі дакументальных матэрыялаў, завершаных справаводствам;
- стварэнню рэгістрацыйных картатэк, складанню вопісу спраў, якія перадаюцца на захоўванне ў архіў.
У выніку вывучэння вучэбнага прадмета навучэнцы павінны авалодаць уменнем дакументавання, пісьменнага афармлення дзелавога допісу, а таксама ўмець арганізаваць работу з дакументамі: рэгістрацыю, кантроль, выкананне, пошук дакументаў і перадачу на захоўванне асабістых спраў.