Дакументацыйнае забеспячэнне лагістычных працэсаў
Дадзены прадмет прадугледжвае вывучэнне асноўных нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць справаводства ў Рэспубліцы Беларусь. На вучэбных занятках разглядаюцца асновы тэорыі і практыкі дакументацыйнага забеспячэння кіравання арганізацыяй і лагістычных працэсаў, выпрацоўваюцца практычныя ўменні па наяўнасці дакументаў па арганізацыі.
Мэтай вывучэння вучэбнага прадмета “Дакументацыйнае забеспячэнне лагістычных працэсаў” з’яўляецца засваенне вучнямі сутнасці дакументавання і арганізацыі работы з дакументамі.
ГРУПЫ ВЫЧУЮЧЫЯ ДАДЗЕНУЮ ДЫСЦЫПЛІНУ
- ОД303 (9 класаў, першае паўгоддзе)
Што вывучаем
- паняцце, мэты, задачы і прынцыпы справаводства;
- стандарты, палажэнні і інструкцыі па вядзенні справаводства;
- асноўныя паняцці дакументацыйнага забеспячэння ўпраўлення лагістычных працэсаў; тэрміналогію справаводства;
- сістэмы дакументацыйнага забеспячэння ўпраўлення лагістычных працэсаў; асновы дакументавання;
- склад і парадак прымянення уніфікаванай сістэмы арганізацыйна-распарадчай дакументацыі;
- функцыі дакументаў, патрабаванні да складання і афармлення;
- класіфікацыю дакументаў і дакументнай інфармацыі;
- арганізацыю дакументазвароту: прыём, апрацоўку, рэгістрацыю, кантроль, захоўванне дакументаў, наменклатуру спраў;
- патрабаванні да фарміравання спраў у справаводстве;
- парадак складання і афармлення наменклатуры і вопісаў спраў;
- прынцыпы арганізацыі і аптымізацыі дакументазвароту;
- дакументальнае афармленне руху таварна-матэрыяльных каштоўнасцей.
Асаблівасці навучання
Для замацавання тэарэтычных ведаў і фарміравання неабходных практычных уменняў і навыкаў прадугледжана правядзенне практычных заняткаў, частка якіх праводзіцца з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій, у т.л. праграмнага прадукта 1С: «Бухгалтэрыя».
На вучэбных занятках па прадмеце «Дакументацыйнае забеспячэнне лагістычных працэсаў» навучэнцы навучаюцца афармленню дакументацыі ў адпаведнасці з нарматыўнай базай, выкарыстоўваючы інфармацыйныя тэхналогіі; ажыццяўляюць аўтаматызаваную апрацоўку дакументаў, іх захоўванне і пошук; уніфікуюць сістэмы дакументацыі.
Асноўнымі задачамі вывучэння навучальнага прадмета з’яўляецца забеспячэнне неабходнага ўзроўню ведаў і практычных навыкаў, якія дазволілі б будучаму спецыялісту свабодна валодаць спецыяльнымі катэгорыямі ў галіне дакументазнаўства лагістычных працэсаў і прымяняць іх у прафесійнай дзейнасці.