Сустрэча з супрацоўнікамі Фонду сацыяльнай абароны
У рамках дэкады метадычных камісій “Эканомікі і лагістыкі” і “Мерчандайзінгу і ўліку” 6 сакавіка прайшла сустрэча навучэнцаў груп Б201 і Б301 спецыяльнасці “Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль” з начальнікам Маладзечанскага раённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Севярынай Марынай Іванаўнай.



