Алімпіяда па вучэбным прадмеце “Бухгалтарскі ўлік”
10 сакавіка падведзены вынікі алімпіяды па вучэбным прадмеце» Бухгалтарскі ўлік”, якая прайшла сярод навучэнцаў другога курса групы Б201.
Будучыя бухгалтары паказалі не толькі тэарэтычныя веды і практычныя навыкі па афармленні і бухгалтарскай апрацоўцы авансавых справаздач, але і справіліся з творчай часткай заданняў па рашэнні шарад.
Камісіяй у складзе выкладчыкаў Шчуцкай Ірыны Канстанцінаўны, Лаўцэвіч Людмілы Леанідаўны і Дзялендзік Аксаны Уладзіміраўны былі вызначаны пераможцы інтэлектуальнага спаборніцтва:
1 месца – Вярбіцкая Дар’я
2 месца – Свірка Вікторыя
3 месца – Емяльянава Паліна



