Аб абароне правоў спажыўца
15 сакавіка ў рамках дэкады цыклавой камісіі мерчандайзінгу і ўліку выкладчыкам Швыревой е.і. праведзена віктарына на лепшае веданне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў». Віктарына прымеркавана да Сусветнага Дня абароны правоў спажыўцоў, у ёй прынялі ўдзел каманды груп П 206, П210, П306 і П310 спецыяльнасці «Правазнаўства».
Віктарына праходзіла ў фармаце “Свая гульня”.





Вучні адказвалі на пытанні, якія былі аб’яднаны ў 4 рубрыкі:
- Правы спажыўца
- Абмен тавараў належнай якасці
- Абмен тавараў неналежнай якасці
- Практычныя сітуацыі





Каманды праявілі актыўнасць, паказалі добрыя веды ў галіне абароны правоў спажыўцоў і прадэманстравалі ўменні прымяняць веды ў практычных сітуацыях.
На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі Маладзечанскага райвыканкама-начальнік аддзела гандлю і паслуг Белановіч Алена Францаўна і галоўны спецыяліст аддзела Серадова Юлія Анатольеўна. Госці зрабілі мерапрыемства яшчэ больш пазнавальным і цікавым, прыводзілі прыклады з вопыту работы, прапаноўвалі навучэнцам вырашыць сітуацыі.
Пераможцам віктарыны стала каманда групы П306, 2 месца, з невялікім адрывам заваявала група П310, групы П206 і П 210 падзялілі 3 месца.






