З першым крокам у прафесію!
Практычнае навучанне з’яўляецца неад’емнай часткай адукацыйнага працэсу ў каледжы. Нашы навучэнцы за перыяд навучання атрымліваюць не толькі навыкі па абранай спецыяльнасці, але і працоўныя прафесіі, што, безумоўна, немалаважна для прафесіянала. Будучыя праграмісты, аперацыйныя лагісты, бухгалтары, аперацыйныя лагісты і спецыялісты па візуальным мэрчэндайзінг на навучальных практыках для атрымання кваліфікацыі працоўнага асвойваюць працоўныя прафесіі ў працоўных калектывах арганізацый горада пад кіраўніцтвам вопытных работнікаў.
Навучэнцы групы ВМ207 спецыяльнасці “Візуальны мэрчэндайзінг” 23 сакавіка адправіліся атрымліваць навыкі па прафесіі “кладаўшчык” на прадпрыемствы і ў арганізацыі г.Маладзечна. Пажадаем хлопцам паспяховага асваення першай для іх прафесіі!


