“Семінар-практыкум для ўдзельнікаў абласнога этапу 100 ідэй для Беларусі”, прайшоў на базе цэнтра прыцягнення ААТ” Белаграпрамбанк ” г.Маладзечна.
Ад каледжа былі прадстаўлены 3 праекты ў намінацыях: аграпрамысловыя тэхналогіі, сацыяльная сфера, экалагічная бяспека.
Удзельнікам спікеры далі каштоўныя пажаданні і важныя рэкамендацыі для эфектыўнай абароны сваіх праектаў.
Абласны этап пройдзе 31 студзеня ў Барысаўскім раёне на базе СЗАТ “БелДжы”.
На базе цэнтра прыцягнення iGrow ААТ “Белаграпрамбанк” ЦБП №532 у г. Маладзечна фіналісты абласнога этапу з Маладзечанскага,
Мядзельскага і Вілейскага раёнаў разам з экспертамі абмеркавалі лайфхакі па абароне праектаў і як пісьменна аформіць прэзентацыю да абароны.
У рамках навучання хлопцы разам з экспертамі разабралі прадстаўленне праектаў з пазіцыі прамоўніцкага мастацтва,
распавялі прынцыпы абароны праектаў на абласным туры, далі парады па афармленні.
Спікеры:
- Найдовіч Сяргей Міхайлавіч, генеральны дырэктар закрытага акцыянернага таварыства»МАП ЗАТ”
- Найдовіч Марына Мікалаеўна, дырэктар дырэкцыі “МАП ЗАТ”
- Кароткая Таццяна Міхайлаўна, менеджэр Кіравання развіцця экасістэмы адкрытага акцыянернага таварыства «Белаграпрамбанк»
- Спургяш Андрэй Іванавіч начальнік ЦБП#532 ААТ “Белаграпрамбанк” г. Маладзечна
Жадаем усім удзельнікам поспехаў!