Калядны турнір
У рамках прафарыентацыйнай работы прайшоў Калядны турнір па валейболе сярод юнакоў. Зборная каманда каледжа ў спартыўным зале прымала каманду ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Вілейкі». Госці перад пачаткам гульняў азнаёміліся з інфармацыяй аб спецыяльнасцях нашай навучальнай установы, са спартыўнай базай каледжа, навучальнымі кабінетамі.





