Змяненне ў заканадаўстве аб парадку падачы электронных зваротаў
З 2 студзеня 2023 года зменіцца парадак падачы электронных зваротаў у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2022 N 176-З «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
Падача электронных зваротаў будзе ажыццяўляцца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.
Доступ карыстальнікаў да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца з дапамогай сайта ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе https://обращения.бел (інтэрнэт-сайт).