«Ганаруся табою, Беларусь!»
23 лістапада 2022 года ва ўстанове адукацыі «Маладзечанскі гандлёва-эканамічны каледж» Белкаапсаюза адбылося святочнае мерапрыемства «ганаруся табою , Беларусь!”з урачыстым падвядзеннем вынікаў і ўзнагароджаннем самых актыўных і творчых навучэнцаў. Так завяршыўся беларускі non stop ” любі і ведай свой край!”, прысвечаны Году гістарычнай памяці.
Мерапрыемствы нікога не пакінулі абыякавым. І каб ні рабілі навучэнцы ў гэтыя дні: складалі прэзентацыі пра беларускіх дзеячаў,здымалі відэаролікі пра сваю малую радзіму, змагаліся ў чытанні вершаў, танцавалі беларускую польку, малявалі паштоўкі, рыхтавалі прысмакі нацыянальнай кухні, яны,несумненна, адчувалі гонар за сваю краіну. Самыя актыўныя навучэнцы былі ўзнагароджаны граматамі, падзякамі і памятнымі прызамі ад прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў каледжа.