МЫ ЧЭМПІЁНЫ!!!
У горадзе Валожыне завяршыліся абласныя спаборніцтвы па настольным тэнісе сярод юнакоў і дзяўчат у рамках рэспубліканскай спартакіяды навучэнцаў каледжаў – 2022 сярод навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі (у спаборніцтвах прынялі ўдзел 26 устаноў адукацыі Мінскай вобласці).
За каманду нашага каледжа выступалі Кашутчык Ягор (АД 303) і Чаеўскі Данііл (СП 405), Цвірка Вікторыя (Б 201), Хвесеня Анастасія (П306).
Кашутчык Ягор спыніўся за крок ад вышэйшай прыступкі п’едэстала, заваяваўшы ганаровае II месца!!! У Данііла ў выніковым пратаколе-5 месца!
Высокія спартыўныя вынікі нашых тэнісістаў у асабістым першынстве далі магчымасць камандзе УА “Маладзечанскі гандлёва-эканамічны каледж” Белкаапсаюза заваяваць i месца і кубак чэмпіёна!!!
Кашутчык Ягор (АД 303) заваяваў права прадстаўляць наш каледж у зборнай камандзе Мінскай вобласці на рэспубліканскай спартакіядзе ў г.Брэсце 6-8 снежня 2022г.