Выдатніца і актывістка!
У Міжнародным універсітэце “МІПСА” адбылася ўрачыстая цырымонія ўшанавання лаўрэатаў Стыпендыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі сярод студэнцкай і навучэнскай моладзі.
У ліку стыпендыятаў-Сафія Баўтрукевіч, навучэнка Маладзечанскага гандлёва-эканамічнага каледжа Белкаапсаюза.
– Было прыемнай нечаканасцю даведацца пра тое, што мяне вылучылі ад нашага каледжа на гэты конкурс. Мець стыпендыю ФПБ-гэта прэстыж для студэнта, стымул быць паспяховым у навучанні, актыўным у грамадскім і прафсаюзным жыцці.
☝️Нацыянальны прафцэнтр прысуджае Стыпендыі перспектыўнай моладзі, пачынаючы з 2016 года. За 5 гадоў яе лаўрэатамі сталі больш за 180 маладых людзей.
☝️Асноўная і абавязковая ўмова для атрымання прафсаюзнага гранта – студэнты і навучэнцы павінны мець сярэдні бал паспяховасці не ніжэй за 8, быць прафсаюзнымі актывістамі, а значыць, добра зарэкамендаваць сябе ў грамадскім і прафсаюзным жыцці навучальнай установы.


