3 лістапада 2022 года ў актавай зале каледжа адбыўся сход працоўнага калектыву па абмеркаванні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Усебеларускім народным сходзе».
Юрысконсульт каледжа Жук Аляксандра Ігараўна распавяла аб мэтах падрыхтоўкі праекта Закона, складзе і структуры Усебеларускага народнага сходу, парадку яго дзейнасці, а таксама звярнула ўвагу на тое, што больш падрабязна з тэкстам праекта Закона ўсе жадаючыя могуць азнаёміцца на сайце «Прававы форум Беларусі».
Таксама яна пазнаёміла супрацоўнікаў з навацыямі выбарчага заканадаўства, якія тычацца пытанняў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Парламента, Цэнтральнай выбарчай камісіі, Інстытута назірання за выбарамі, галасавання за межамі краіны, колькасці выбарчых акругаў і іншых важных змяненняў, якія тычацца кожнага грамадзяніна нашай краіны.