27 кастрычніка 2022 года ў ДУК «Маладзечанская цэнтральная бібліятэка імя Максіма Багдановіча» адбыўся ўрачысты прыём маладых спецыялістаў у шэрагі РГА «Белая Русь». Навучэнцы групы П310 Залеўская Крысціна, Кайданник Анастасія, Калінушкіна Наталля прынялі ўдзел у мерапрыемстве, дзе ім былі ўручаны членскія білеты.
Акрамя гэтага будучыя юрысты прынялі ўдзел у абмеркаванні змяненняў у законапраектах. Старшыня Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Канановіч Людміла Мікалаеўна азнаёміла прысутных з праектам Закона «аб змяненні выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь», які распрацаваны ў мэтах прывядзення норм выбарчага заканадаўства ў адпаведнасць з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, а таксама ўдасканалення яго палажэнняў з улікам практыкі прымянення. Прапанавала свае заўвагі і прапановы выказаць у спецыяльным раздзеле на прававым форуме Беларусі. Больш падрабязна прысутныя даведаліся аб вышэйшым органе народаўладдзя ў Рэспубліцы Беларусь – Усебеларускім народным сходзе: на які перыяд яно абіраецца, а якім парадку, які яго якасны склад.