Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню ведаў
1 верасня 2022 года ў актавай зале каледжа адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню ведаў, з удзелам кіраўніцтва Белкаапсаюза, адміністрацыі і выпускнікоў каледжа.
Вось ужо больш за шэсць дзесяцігоддзяў запар наш каледж расхінае дзверы для сваіх навучэнцаў. Кожны год у першы дзень верасня тут пачынаюць сваё прафесійнае навучанне дзясяткі і сотні будучых спецыялістаў. У гэтым годзе ў нас 186 пачаткоўцаў! Гэта будучыя бухгалтары, лагісты, мерчендайзеры, праграмісты і юрысты.
У першую чаргу да іх у сваім выступе звярнуўся дырэктар і выпускнік нашага каледжа Алег Антонавіч Чараповіч ,а затым павіншаваў усіх прысутных з Днём ведаў і ўручыў граматы вучням за высокія паказчыкі ў вучобе і спорце.
Таксама са словамі віншаванняў звярнуліся да навучэнцаў і госці, прысутныя на нашым мерапрыемстве. Гэта начальнік упраўлення тэхнічнага развіцця , транспарту і капітальнага будаўніцтва Белкаапсаюза Назарук Валянціна Сямёнаўна, начальнік кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Мінскага аблспажыўтаварыства , выпускнік нашага каледжа Рулькевіч Яўген Аляксандравіч, старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва Дзеравяшкіна Алена Уладзіміраўна.
Але свята на гэтым не скончылася, для першакурснікаў прагучалі словы пажаданняў і добрыя пажаданні ад выкладчыкаў і ,вядома, старшакурснікаў .
“Гістарычная памяць-дарога ў будучыню” – менавіта так гучала тэма першага ўрока, які правялі куратары для ўсіх навучэнцаў каледжа 1 верасня.
У першы дзень навучальнага года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка правёў адкрыты ўрок, які трансляваўся ў прамым эфіры для навучэнцаў усіх устаноў адукацыі Рэспублікі. У нашым каледжы была арганізавана трансляцыя ўрока для навучэнцаў груп усіх курсаў. Падчас выступлення прэзідэнт і іншыя спікеры тычыліся пытанняў патрыятызму, нацыяналізму, адзінства ўсходніх славян і неабходнасці гістарычнай памяці як непарушнай асновы культуры і ідэалогіі сучаснага беларускага грамадства.