Квэст-гульня “Беларусь гістарычная”


14 верасня ў каледжы адбылася квэст-гульня “Беларусь гістарычная”, прысвечаная Дню народнага адзінства. Каманды навучэнцаў груп новага набору прайшлі шлях даўжынёю ў 10 станцый, успамінаючы гістарычныя даты, архітэктуру і помнікі Беларусі, Фальклор і прылады працы беларускага народа, герояў нашай краіны . Квэст быў займальным, насычаным цікавымі заданнямі. Навучэнцы не толькі паказалі сваю эрудыцыю, але і даведаліся пазнавальныя факты гісторыі і культуры нашай Беларусі. У фінале ўсе разам склалі з літар назву маршруту “Патрыёт”.


Мерапрыемства яшчэ раз дапамагло навучэнцам пераканацца ў тым, што радзіма – гэта тое месца, якое дае нам новыя сілы і жаданне рухацца насустрач сваім марам, гэта краіна, паветра якой зараджае энергіяй і прышчапляе самыя цёплыя пачуцці да свайго народа. Быць годным грамадзянінам Беларусі-гэта значыць быць патрыётам сваёй Айчыны, любіць Радзіму, шанаваць гісторыю роднага краю і ганарыцца культурнай спадчынай сваёй краіны.
