Рэспубліканскі грамадска-палітычны марафон “17 граняў адзінства”.
Актывісты першаснай арганізацыі “Белая Русь” УА “Маладзечанскі гандлёва-эканамічны каледж” Белкаапсаюза прынялі ўдзел у рэспубліканскім грамадска-палітычным марафоне “17 граняў адзінства”.
Марафон уключаў у сябе некалькі дыялогавых пляцовак, на якіх абмяркоўваліся тэмы “Памяць без межаў: захаванне гістарычнай памяці аб подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны!”, “Культурнае супрацоўніцтва як фактар яднання народаў: праблемы і перспектывы”, “Шляхі далейшага захавання і развіцця эканамічнага партнёрства паміж Беларуссю і іншымі краінамі”.
У рамках мерапрыемства ўдзельнікі наведалі выставачную залу прадукцыі ААТ “ЭНЭФ”, для іх была арганізавана экскурсія ў ДУ “Мінскі абласны краязнаўчы музей” і ДУК “Маладзечанская цэнтральная бібліятэка імя Максіма Багдановіча”.