Канферэнцыя па выніках праходжання навучэнцамі трэцяга курса тэхналагічнай практыкі
29 красавіка 2022 года ў актавай зале каледжа праведзена канферэнцыя па выніках праходжання навучэнцамі трэцяга курса тэхналагічнай практыкі.
Асноўнай мэтай тэхналагічнай практыкі з’яўляецца выкарыстанне ў практычнай дзейнасці ведаў, атрыманых пры вывучэнні спецыяльных дысцыплін у перыяд навучання ў каледжы, прымяненне атрыманых у ходзе навучання уменняў і навыкаў у рэальных умовах арганізацыі.

На канферэнцыі прысутнічалі навучэнцы выпускных груп спецыяльнасцяў “Правазнаўства”, “Аперацыйная дзейнасць у лагістыцы”, “Візуальны мэрчэндайзінг”, а таксама навучэнцы другога курса.
Адкрыла канферэнцыю кіраўнік практыкі Таццяна Валер’еўна Васюта, якая азнаёміла прысутных з паспяховасцю па выніках праходжання практыкі, паказала на станоўчыя боку ў арганізацыі практычнага навучання.
Выступоўцы падзяліліся ўражаннямі аб базах практыкі, арганізацыі кіраўніцтва, ацанілі ўзровень сваіх прафесійных уменняў да і пасля вытворчага навучання.
Канферэнцыю наведалі прадстаўнікі кампаніі “Кронаспан”, якія прапанавалі навучэнцам месца для праходжання ў далейшым вытворчага навучання і працоўныя месцы па заканчэнні ўстановы адукацыі.