Выкарыстанне інтэрнэт-праектаў
У цяперашні час размешчаны ў адкрытым доступе інтэрнэт – праекты «партызаны Беларусі», «беларускія вёскі, спаленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны», «афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь», створаныя на аснове архіўных дакументаў.
Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў на канале “БГАКФФД” фарміруецца віртуальная галерэя памяці вядомых людзей і важных падзей у гісторыі Беларусі (канал размешчаны на відэахостынгу Youtube, рэжым доступу: https://www.youtube.com/channel/UCuluyktVZh358JOnaUF9QFQ). дадзены праект накіраваны на патрыятычнае выхаванне маладога пакалення і з’яўляецца дзейсным інструментам ідэалагічнай работы.