На кожнай сцяжынцы іх песні і голас

20 снежня 2017 года ў чытальнай зале бібліятэцы каледжа адбылася літаратурная вечарына, прымеркаваная да 135 годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа “ На кожнай сцяжынцы іх песні і голас”.

         У кожнага народа ёсць свае песняры, прарокі,што сілай свайго паэтычнага таленту фарміруюць нацыянальную культуру. Яны становяцца сімваламі свайго народа. Для беларусаў такімі сімваламі з’яўляюцца Я.Купала і Я.Колас. Гэта два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць і слава. Іх імёны заўсёды вымаўляюцца разам. І колькі б часу ні прайшло, заўжды у памяці людзей будуць жыць Купала і Колас, без якіх немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратуру.

         Падчас мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “ На кожнай сцяжынцы іх песня і голас,” адбылася мультымедыйная прэзентацыя “ Я.Колас. Жыццё і творчасць”, “ Я.Купала. Родныя мясціны”.

         Навучэнцы чыталі вершы, слухалі песні на словы Купалы і Коласа “Радасць,” “ Мой родны кут”, “Явар і каліна,” “ Каханне” ў выкананні ансамбля Песняры.

         Хлопчыкі і дзяўчынкі 104 групы яшчэ глыбей пазнаёміліся з жыццём і творчасцю Я.Купалы і Я.Коласа.

Просмотров: 103 | Категория: Сайт | Дата: 2018-01-03



1С Web-кабинет
 
Курсы
 
Конференция
 
 
Яндекс.Метрика

Адрес: 222310 Минская обл., г. Молодечно,
пл. Центральная, 1
Тел/факс: (0176) 77-19-72   Приемная директора
77-01-71   Заместитель директора по учебной работе
77-01-51   Заместитель директора по производственному обучению
77-18-73   Методическая служба
77-14-26, 77-02-24   Дневное отделение
77-17-06   Заочное отделение
77-40-53   Общежитие
© 2011 www.mtec.by