125-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча

У нашым каледжы  з 5 па 9 снежня 2016 года выкладчыкі рускай мовы і літаратуры і беларускай мовы і літаратуры (Сымановіч Аксана Генадзеўна , Казячая Людміла Леанідаўна ) арганізавалі і правялі шэраг мерапрыемстваў да святкавання 125-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча , дзе навучэнцы  пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам паэта, узнавілі веды пра раней вывучаныя творы класіка, з вялікім задавальненнем прачыталі вершы класіка беларускай літаратуры, паўдзельнічалі ў віктарыне, выказалі свае ўражанні да твораў паэта.

 

WP_20170412_15_02_37_Pro WP_20170412_15_04_05_Pro WP_20170412_13_57_39_Pro

Але самым цікавым падарожжам па творчасці паэта адбылася экскурсія ў музей 12.04.2017, які знаходзіцца у вёсцы Ракуцёўшчына, якую арганізавалі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Сымановіч Аксана Генадзеўна і выкладчык беларускай мовы і літаратуры Казячая Людміла Леанідаўна. Навучэнцы былі ўражаны паездкай, яны яшчэ раз дакрануліся да творчасці паэта. 

WP_20170412_13_54_58_Pro WP_20170412_13_55_16_Pro WP_20170412_13_55_08_Pro    

Бадай ніхто іншы не паспеў так шмат зрабіць для Беларусі за такі кароткі час, як гэты творца. Ён памёр, калі яму было ўсяго 25. Пры гэтым амаль 20 гадоў ён жыў па-за межамі Радзімы. Шлях паэта быў пакручастым. Таму многія мясціны і сёння захоўваюць пазнакі прысутнасці майстра. Супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча паспрабавалі скласці найцікавейшую геаграфічную карту жыцця паэта.

WP_20170412_14_37_25_Pro WP_20170412_14_46_15_ProWP_20170412_14_46_32_Pro

Хочацца спадзявацца, што той узнёсла-патрыятычны настрой, які панаваў у час наведвання музея, закрануў глыбокія віры душ усіх прысутных, уліўшы туды свежыя струменьчыкі любові да ўсяго роднага – Бацькаўшчыны, народа, мовы…

WP_20170412_14_46_58_Pro WP_20170412_14_46_01_Pro WP_20170412_15_05_25_Pro


Просмотров: 564 | Категория: Воспитательные мероприятия | Дата: 2017-04-27



 
1С Web-кабинет
 
Прием-2017
 
Курсы
 
 
Яндекс.Метрика

Адрес: 222310 Минская обл., г. Молодечно,
пл. Центральная, 1
Тел/факс: (0176) 77-19-72   Приемная директора
77-01-71   Заместитель директора по учебной работе
77-01-51   Заместитель директора по производственному обучению
77-18-73   Методическая служба
77-14-26, 77-02-24   Дневное отделение
77-17-06   Заочное отделение
77-40-53   Общежитие
© 2011 www.mtec.by