Бухгалтарскі ўлік у гандлі
Прадмет бухгалтарскі ўлік у гандлі вывучае ўсе бакі вытворча-гаспадарчай і фінансавай дзейнасці гандлёвых, гандлёва-вытворчых арганізацый. Вялікая ўвага надаецца асаблівасцям вядзення ўліку на прадпрыемствах рознічнага і аптовага гандлю, у арганізацыях грамадскага харчавання і ў нарыхтоўчай галіне.
Мэта вывучэння прадмета – засваенне тэарэтычных ведаў, выпрацоўка практычных уменняў і навыкаў вядзення бухгалтарскага ўліку ў гандлёвых арганізацыях.
Вывучэнне прадмета садзейнічае фарміраванню беражлівых адносін да выкарыстання таварна-матэрыяльных каштоўнасцей і іншых відаў маёмасці, выхаванню працавітасці, акуратнасці, адказнасці, прафесійнага мыслення, развіццю пазнавальнай дзейнасці, умення сістэматызаваць, абагульняць, параўноўваць, аналізаваць эканамічныя з’явы, рабіць вывады і прымаць самастойныя рашэнні.
ГРУПЫ ВЫЧУЮЧЫЯ ДАДЗЕНУЮ ДЫСЦЫПЛІНУ
- Б301 (9 класаў, першае паўгоддзе)

Што вывучаем
- асаблівасці бухгалтарскага ўліку ў гандлёвых арганізацыях;
- асноўныя палажэнні заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь у галіне падаткаабкладання;
- прынцыпы адзнакі актываў у гандлёвых арганізацыях;
- парадак дакументальнага афармлення паступлення, захоўвання і рэалізацыі тавараў.
Асаблівасці навучання
На вучэбных занятках па прадмеце «Бухгалтарскі ўлік у гандлі» ідзе паэтапнае вывучэнне:
- прынцыпаў і парадку ўліку асноўных гаспадарчых працэсаў у гандлёвых арганізацыях;
- прыёмаў і спосабаў апрацоўкі першасных дакументаў і ўліковых рэгістраў, карэспандэнцыі рахункаў;
- арганізацыі дакументазвароту і захоўванні дакументаў па ўчастках бухгалтарскага ўліку;
- ажыццяўлення кантролю за вядзеннем уліку па захаванасці тавараў і тары ў гандлёвых арганізацыях; прадуктаў, сыравіны і матэрыялаў на прадпрыемствах грамадскага харчавання;
- парадку правядзення інвентарызацыі таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, афармленне яе вынікаў і адлюстраванне іх у бухгалтарскім уліку;
- парадку вядзення бухгалтарскага ўліку затрат на вытворчасць і калькуляванне сабекошту прадукцыі, работ і паслуг, гатовай прадукцыі на прадпрыемствах грамадскага харчавання;
- парадку вядзення ўліку рэалізацыі прадукцыі і разлікаў з пакупнікамі.
Для замацавання тэарэтычных ведаў і фарміравання неабходных практычных уменняў і навыкаў прадугледжана правядзенне практычных заняткаў, на якіх навучэнцы самастойна запаўняюць першасныя дакументы на паступленне і выбыццё таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, складаюць і апрацоўваюць справаздачы матэрыяльна адказных асоб.