Алімпіяда па вучэбным прадмеце “Знешнеэканамічная дзейнасць”
Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня і ў рамках дэкады цыклавой камісіі Мерчандайзінгу і ўліку выкладчыкам Святаха Л.І. была праведзена алімпіяда па вучэбным прадмеце «знешнеэканамічная дзейнасць» сярод навучэнцаў груп Б201 і ОД303.
Алімпіяда складалася з двух заданняў: тэсту па дысцыпліне і крыжаванкі. На выкананне адводзіўся час 30 хвілін. Максімальны бал, які можна было набраць па выніках выканання-28. Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца – Баўтрукевіч Соф’я (25 балаў)
2 месца-Белановіч Лізавета (19 балаў)
3 месца – Касмовіч Анастасія (17 балаў)
Ад душы віншуем нашых выдатных дзяўчат з перамогай!




