Школа фінансавай граматнасці
23 сакавіка 2023 года ў каледжы праведзены ўрок фінансавай пісьменнасці для навучэнцаў групы П206. Супрацоўнікі “Белгазпрамбанка «ў рамках» Школы фінансавай граматнасці” распавялі навучэнцам аб відах інтэрнэт-махлярства, аб правілах інфармацыйнай бяспекі. Таксама навучэнцы паглядзелі пазнавальныя відэаролікі аб існуючых відах махлярства, паўдзельнічалі ў віктарыне і, вядома, атрымалі сувеніры і падарункі ад банка. Сустрэча была плённай і эмацыйна-насычанай.



