Молодечненская газета

МГ

МОЛОДЕЖНЫЙ ОТРЯД ОХРАНЫ ПРАВОПОРЯДКА ИЗ МОЛОДЕЧНО -- В ТРОЙКЕ ЛУЧШИХ (по материалам "Маладзечанская газета" 24.02.2016)

opop01Рэспубліканскі дзень маладзёжных атрадаў аховы правапарадку (МААП) адбыўся ў Мінску. Атрад, створаны на базе Маладзечанскага гандлёва-эканамічнага каледжа, заняў трэцяе месца па выніках работы за мінулы год сярод больш чым 20 аналагічных аб’яднанняў Беларусі.

Атрад гандлёва-эканамічнага каледжа, камандзірам якога з’яўляецца Аксана Апяцёнак, можна назваць своеасаблівай візітнай карткай раёна. Юныя памочнікі міліцыі ўжо дзясяткі разоў выходзілі на дзяжурства разам з прадстаўнікамі праваахоўных органаў.

Летась дзейнасць атрада таксама адзначалася на рэспубліканскім узроўні.

Адным з цэнтральных мерапрыемстваў святкавання Дня маладзёжных атрадаў аховы правапарадку сталі адкрытыя дэбаты «Выбірай.by» на тэму «Свет і парадак на нашай зямлі – найвышэйшая каштоўнасць». Прайшлі яны ў Нацыянальнай бібліятэцы. Да абмеркавання актуальных пытанняў былі за-
прошаны эксперты — спецыялісты з Савета бяспекі Беларусі, Міністэрстваў унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях, а таксама Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

Ірына РАБУШКА.
Фота: архіў БРСМ.


БАЙЦЫ «НЯБАЧНАГА ФРОНТУ» (по материалам "Маладзечанская газета" 11.11.2015)

Некаторым з іх толькі споўнілася васямнаццаць, а яны ўжо рашуча заяўляюць аб сваёй грамадзянскай пазіцыі, дапамагаюць супрацоўнікам раённага аддзела ўнутраных спраў у рэйдах, актыўна ўдзельнічаюць у мерапрыемствах каледжа. 

opop Маладзёжны атрад аховы правапарадку (МААП) існуе на базе Маладзечанскага гандлёва-эканамічнага каледжа Белкаапсаюза  з 2006 года, быў прызнаны лепшым у Беларусі. Апошнія пяць яго камандзірам з’яўляецца Аксана Апяцёнак.

— У атрадзе 20-25 байцоў, колькасць яго членаў штогод мяняецца. Першакурснікі лічаць за гонар далучыцца да нас, — расказвае Аксана і зазначае, што на месца выпускнікоў і практыкантаў заўсёды прыходзяць зацікаўленыя хлопцы і дзяўчаты. 

Звычайна непаўналетнія байцы МААПа не ўдзельнічаюць у патруляванні разам з супрацоўнікамі РАУС. Яны задзейнічаны ў мерапрыемствах каледжа і акцыях праваахоўнай тэматыкі. Яшчэ адзін іх абавязак – дзяжурства на дыскатэках у каледжы і рэйды ў інтэрнаце.

— Хлопцы і дзяўчаты ў атрадзе  матываваныя. Большасць ужо выбрала прафесію, якая звязана з ваеннай справай і службай у МУС, — адзначае А. Апяцёнак і прыгадвае, як пачынала работу з моладдзю ў 2011 годзе, калі была лабарантам і кіравала «пярвічкай» БРСМ каледжа.


Байцы дапамаглі ёй разабрацца ў справах, далі карысныя парады па арганізацыі дзяжурства. У абавязкі камандзіра МААПа ўваходзіць камплектацыя атрада, яго згуртаванне і інструктаж аб правілах паводзін на дзяжурстве.

— Мы жывём па мушкецёрскім прынцыпе «адзін за ўсіх, і ўсе за аднаго», — гаворыць Аксана. – Таксама байцы атрада разумеюць, што іх абавязак у рэйдзе –  сачыць, назіраць і не ўмешвацца ў работу супрацоўнікаў РАУС. Кожны пры сабе мае пасведчанне і апрануты ў адпаведную форму.

Звычайна рэйды праходзяць у пятніцу і выхадныя дні. Па словах кіраўніка атрада, экстранных сітуацый за апошнія гады ў час дзяжурстваў не здаралася.

Кожны год нехта з байцоў атрада працягвае навучанне ў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. На пытанне аб якасцях, уласцівых ім, кіраўнік адзначае мэтанакіраванасць, сумленнасць, адказнасць і фізічнае здароўе. З ёю пагаджаюцца і байцы атрада, а дзяўчаты дадаюць, што ўрокі рукапашнага бою лішнімі не былі б.
— Хлопцы не адчуваюць неабходнасці ў занятках, а вось я хачу ўмець даць адпор, — гаворыць Ліза Бяляева. — Наша задача – вырашаць праблему праз размову. Але як быць з нецвярозымі падлеткамі?

Ліза  у МААП прыйшла пасля расказаў знаёмай, якая працуе інспектарам па справах непаўналетніх. Спецыфіка работы ў РАУС зацікавіла і гамяльчаніна Станіслава Полазава. У Маладзечна ён паступаў з перспектывай навучання ў Акадэміі МУС.
— Мне з дзяцінства падабаецца работа міліцыянера. Напэўна, паўплываў серыял «Улицы разбитых фонарей», — расказвае малады чалавек і дадае, што прафесію юрыста выбіраў свядома і пасля каледжа хоча спецыялізавацца на аператыўна-вышуковай і следчай рабоце.

Нягледзячы на дзяжурствы, вольнага часу ў хлопцаў і дзяўчат хапае. Некаторыя байцы атрада падпрацоўваюць у час летніх канікул. Але нават на адпачынку яны не забываюцца на свой абавязак: адгаворваюць моладзь ад ужывання алкаголю, дапамагаюць вырашаць канфліктныя сітуацыі сярод  знаёмых і сяброў.

Тэкст і фота: 
Юлія ШАБЛОЎСКАЯ.

 

В МОЛОДЕЧНЕНСКОМ ТОРГОВО-ЭКОНОМИЧЕСКОМ КОЛЛЕДЖЕ ЕСТЬ СВОЙ МУЗЕЙ (по материалам "Маладзечанская газета" 20.05.2015

mus1

Аб чым пісала ў сачыненні на ўступным экзамене ў Маладзечанскі гандлёва-эканамічны каледж цяперашні першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі Людміла Іванаўна Ніжэвіч? Чым запомніўся выкладчыкам начальнік Маладзечанскага РАУС Валянцін Пятровіч Асіповіч? Які ўрок за 55-гадовую гісторыю навучальнай установы быў самым шумным? Чаму абітурыенты 1980-х гадоў займалі чаргу ў прыёмную камісію з шасці гадзін раніцы?

Пра гэта і многае іншае расказала  Ганна Уладзіміраўна ЛЯУШЫНА, якая кіруе работай адзінага на Маладзечаншчыне музея гісторыі спажывецкай кааперацыі. Нягледзячы на тое, што музей існуе ў каледжы больш за 10 гадоў, мы ўпершыню расказваем пра яго на старонках нашага выдання.

Чатыры дырэктары – чатыры эпохі

— Я і сама нібы той музейны экспанат, — з гумарам заўважыла Ганна Уладзіміраўна, якая адразу настроіла размову на лірычны лад. 
Мая субяседніца з адзнакай закончыла гэту навучальную ўстанову (тады яна называлася ўлікова-планавы тэхнікум). А калі набыла вышэйшую адукацыю ў Маскоўскім кааператыўным інстытуце, вярнулася сюды ў якасці выкладчыцы. Дарэчы, ВНУ Ганна закончыла таксама з чырвоным дыпломам.

Цяпер яна адзін з самых вопытных работнікаў каледжа. У працоўнай кніжцы Ганны Уладзіміраўны пазначана адзінае месца працы, якое яна ніколі і не захацела змяніць. Прайшла шлях ад выкладчыка да намесніка дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце. Яе неаднойчы запрашалі на прэстыжныя форумы і семінары для работнікаў спажывецкай кааперацыі. Была яна сярод ганаровых гасцей на апошнім у гісторыі сучаснай Беларусі галіновым з’ездзе, што праводзіўся ў 1999 годзе ў сталічным Палацы Рэспублікі з удзелам Кіраўніка краіны. Дарэчы, тады старшынёй праўлення Белспажыўкааперацыі ў другі раз быў выбраны выпускнік каледжа Віктар Станіслававіч Уладыка. На гэтай пасадзе ён быў з 1994-га да 2001 года.

mus3— За больш чым паўвекавую гісторыю каледжа ў ім было чатыры дырэктары. Кожны з іх – нібыта асобная эпоха, — расказвае Ганна Уладзіміраўна. — Першым кіраўніком на працягу 10 гадоў з’яўляўся Веньямін Львовіч Малінковіч. Дзякуючы яму быў створаны трывалы кадравы патэнцыял. 30 (!) гадоў кіраваў каледжам Уладзімір Фёдаравіч Хмяльніцкі. На яго эпоху прыпаў росквіт навучальнай установы. Пра яе загаварылі ва ўсім былым Савецкім Саюзе. Менавіта Уладзімір Фёдаравіч стаў ініцыятарам заснавання музея спажывецкай кааперацыі. Плённа і самааддана займаўся ён гэтай справай пасля выхаду на пенсію. 12 гадоў дырэктарам каледжа быў Віктар Мацвеевіч Аляхновіч. Пры ім асабліва ўдасканальвалася матэрыяльна-тэхнічная база, значна палепшылася камп’ютарнае аснашчэнне, адкрыўся вылічальны цэнтр.

З 2012 года лепшыя традыцыі працягвае Алег Антонавіч Чараповіч (дарэчы, выпускнік каледжа).

У музеі і сапраўды ёсць вельмі шмат рарытэтных матэрыялаў — фотаздымкі, дакументы, падручнікі, дапаможнікі, вылічальныя прыборы, што выкарыстоўвалі навучэнцы на занятках.

Адразу кінуўся ў вочы лозунг, якім кіраваліся вучні 60-70-х гадоў мінулага стагоддзя: «Нам нянек не трэба, мы ўсё робім самі!». Заўважыўшы маю ўсмешку, Ганна Уладзіміраўна лаканічна пракаменціравала:
— Самаабслугоўванне тады было найважнейшым сродкам у выхаванні юнакоў і дзяўчат.

Хто грукоча на ўроку?


mus2Напэўна, мала хто ведае, што гэтай навучальнай установе чатыры разы змянялі назву: кааператыўны тэхнікум, улікова-планавы тэхнікум, вучэбна-вытворчы комплекс «ПТВ-тэхнікум» і, нарэшце, гандлёва-эканамічны каледж. А першыя вучэбныя аўдыторыі былі абсталяваныя ў памяшканні падатковай інспекцыі па вуліцы Віленскай. Спачатку тут працавала ўсяго 14 выкладчыкаў. Першы выпуск дзённага і завочнага аддзяленняў налічваў адпаведна 150 і 240 чалавек.
Кіраўніцтва і выкладчыкі, як кажуць, заўсёды крочаць у нагу з часам. Яны штудзіруюць рынак працы і выступаюць ініцыятарамі адкрыцця новых і абавязкова запатрабаваных спецыяльнасцей. Самымі «жывучымі» аказаліся «бухгалтарскі ўлік» і «эканоміка і арганізацыя вытворчасці». За 55 гадоў іх атрымалі 27380 выпускнікоў.

— А ведаеце, які ўрок за ўсю гісторыю каледжа лічыцца самым шумным? — інтрыгуе Ганна Уладзіміраўна. – Гэта дысцыпліна называецца «счетное вычисление» і выкладалася яна ў 70-80-х гадах мінулага стагоддзя. На занятках навучэнцы асвойвалі работу з лічыльнікамі і арыфмометрамі. У аўдыторыях стаяў сапраўдны грукат! Але мазгі ў юнакоў і дзяўчат «працавалі» на ўсе 100 працэнтаў. У нашым музеі захаваліся і лічыльнікі, і арыфмометры, а таксама грувасткія калькулятары. У асобнай вітрыне ёсць шэраг падручнікаў і дапаможнікаў, якія складалі выкладчыкі каледжа розных часоў: Марыя Антонаўна Валчкова, Лідзія Іосіфаўна Богдан, Антаніна Васільеўна Байголава, Еўдакія Яфімаўна Більдзюг, Любоў Міхайлаўна Хіневіч, Лідзія Іванаўна Бараноўская, Лілія Сямёнаўна Рогач і інш.

  • У Маладзечанскім гандлёва-эканамічным каледжы ёсць старадаўні падлогавы гадзіннік у драўляным корпусе, які вось ужо 55 гадоў адлічвае час. Інакш кажучы, столькі, колькі існуе гэта навучальная ўстанова. Ён быў перададзены абласным упраўленнем спажыўкааперацыі.

Сачыненне будучага намесніка міністра

Увогуле, у фотаздымках і дакументах, што захоўваюцца ў музеі, занатавана мноства цікавых фактаў. Напрыклад, з 1965-га па 1986 год на базе каледжа працавала інструктарска-рэвізорская школа. Бухгалтары і планавікі з усяго былога Саюза атрымлівалі дадатковую кваліфікацыю рэвізора. Такія школы на постсавецкай прасторы былі толькі дзве – у Мілераве Растоўскай вобласці і Маладзечне. Наша лічылася лепшай. Тут вучыліся пераважна беларусы, грузіны, армяне, рускія, літоўцы.

  • У 1980-я гады абітурыенты займалі чаргу ў прыёмную камісію з шасці гадзін раніцы. Конкурс у тыя часы быў да дзесяці чалавек на месца.
  • На 50-годдзе каледжа выпускнік Юрый Бажарэнка прэзентаваў калектыву асвечаную ікону Казанскай Божай Маці і запэўніў, што яна будзе абярэгам ад усіх нягод. Дарэчы, Юрый стаў фінансістам у ваеннай галіне. Працуе ў Расіі, адкуль і прыязджаў на юбілей.

А пра былых навучэнцаў каледжа Ганна Уладзіміраўна ўвогуле можа расказваць, як сама гаворыць, два дні без перапынку. Ва ўстанове захоўваюцца асабістыя справы абсалютна ўсіх выпускнікоў. Фота найбольш вядомых змешчаны на спецыяльным стэндзе. Сярод іх саветнік па гандлёва-эканамічных пытаннях Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Пётр Сцяпанавіч Шукель, намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці Максім Уладзіміравіч Шэка, першы намеснік старшыні праўлення ААТ «Беларуская ўніверсальная гандлёвая біржа» Віктар Станіслававіч Уладыка. Таксама многія былыя выпускнікі каледжа ўзначальваюць адпаведныя адукацыйныя ўстановы краіны, банкі і прадпрыемствы ў Расіі.

  • Кожны трэці выкладчык гандлёва-эканамічнага ў свой час закончыў гэту ўстанову адукацыі.
  • Гісторыя беларускай спажывецкай кааперацыі бярэ пачатак з 1883 года. Менавіта тады ў Віцебску ўзнікла першае таварыства спажыўцоў.

Выкладчыкі добра памятаюць начальніка Маладзечанскага раённага аддзела ўнутраных спраўВалянціна Пятровіча Асіповіча, які з адзнакай закончыў каледж у 1996 годзе. Ужо тады ён праяўляў лідарскія якасці, амбіцыйнасць, быў старастам групы.

Прыцягнула ўвагу і сачыненне адной абітурыенткі на тэму «Бери с коммунистов пример», датаванае 1 жніўнем 1981 года. Яго пісала цяперашні першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Людміла Іванаўна Ніжэвіч (тады – Марціновіч). «… У каждого человека должна быть цель в жизни, идеал, к которому он стремится. Человек должен жить так, как подсказывает совесть. И я буду жить, работать так, чтобы когда-нибудь с гордостью сказать: и мой труд вливается в труд моей республики…». Гэта ўрывак з яе разважанняў. Як бачым, выпускнікі каледжа ўмеюць ставіць мэты і дасягаць іх.

Ірына РАБУШКА.

Фота Юліі ШАБЛОЎСКАЙ. 

 

Как проходил конкурс «Мистер-2015» в Молодечно ( по материалам "Маладзечанская газета" 25.04.2015)

 В четверг, 23 апреля, восемь молодечненских парней соревновались за звание «Мистер-2015» в районном конкурсе мужественности и артистического мастерства. Конкурс проходил в районном доме культуры. Участники представили творческие визитки, рассказали о своей малой родине, посоревновались в силе и ловкости. Вот как по итогам распределили почетные звания конкурса.
«Мистером-2015» стал Андрей Лаптев.Первым и вторым «Вице-мистерами» стали Павел Денисик и...
...Алексей  Вератейко.

Мистер Молодечно 2015 в Молодечно Мистер Молодечно 2015 в Молодечно Мистер Молодечно 2015 в Молодечно

конкурс Мистер Молодечно 2015 в Молодечно«Мистером Патриотом» стал Андрей Лущик. За Андрея свои голоса отдали пользователи интернета и он стал также «Мистером Интернет-симпатий».
«Мистер Креатив» -- Вадим Замаро, «Мистер фото» -- Павел Бондаренко. Ему мы вручили  подарок от «Маладзечанскай газеты».
Приз зрительских симпатий достался также Павлу Бондаренко.
Номинация  «Мистер Стиль» досталась Александру Камашинскому. 
«Мистером мужество» торжественно признан Александр Дудко.  
Подборка снимков о том, что происходило за кулисами и на сцене.

конкурс Мистер Молодечно 2015 в Молодечно конкурс Мистер Молодечно 2015 в Молодечно конкурс Мистер Молодечно 2015 в Молодечно
 конкурс Мистер Молодечно 2015 в Молодечно  конкурс Мистер Молодечно 2015 в Молодечно  конкурс Мистер Молодечно 2015 в Молодечно

Юлия Шабловская. Фото АВТОРА. 

 В торгово-экономическом колледже раздавали листовки о профилактике СПИДа ( по материалам "Маладзечанская газета" 28.02.2015)

spid Маладыя людзі, якія прыйшлі на заняткі, атрымалі буклеты і паштоўкі з інфармацыяй аб прафілактыцы ВІЧ-СНІДу і бяспечных паводзінах.
Актыў навучэнцаў Маладзечанскага гандлёва-эканамічнага каледжа Белкаапсаюза сумесна з Мінскай абласной арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа 14 лютага правялі акцыю «Тэсціруй каханне!».

У буклетах была змешчана агульная інфармацыя пра СНІД і карысныя парады па прафілактыцы хваробы і адрасы, дзе можна прайсці тэст на наяўнасць віруса імунадэфіцыту ў крыві.

Урач-эпідэміёлаг Маладзечанскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі  Маргарыта Працкова ўпэўнена:  калі кожны, хто кахае, не толькі зробіць прыемны падарунак сваёй другой палавінцы, а яшчэ з павагай паставіцца да здароўя, то адносіны напоўняцца толькі светлымі пачуццямі.

На 1 студзеня 2015 года ў Беларусі зарэгістраваны 17522 выпадкі ВІЧ-інфекцыі, з іх у Мінску — 2642, Гомельскай вобласці – 8297, Мінскай – 2448.

Узровень захворваемасці ВІЧ застаецца высокім ва ўзроставай групе ад 15 да 29 гадоў (53,4%).

Інфекцыя перадаецца ў асноўным палавым шляхам.

Усе жыхары Маладзечаншчыны могуць добраахвотна прайсці ананімнае бясплатнае тэсціраванне на ВІЧ-інфекцыю. Для гэтага трэба здаць аналіз у працэдурным кабінеце любой паліклінікі або амбулаторыі. Вынік даследавання будзе вядомы на працягу двух рабочых дзён. Разам з аналізам на ВІЧ-інфекцыю можна атрымаць таксама і кансультацыю спецыяліста.

spid1 spid2

Юлія ШАБЛОЎСКАЯ.  

Фота аўтара.

Юные помощники милиции из торгово-экономического колледжа -- среди лучших в Беларуси ( по материалам "Маладзечанская газета" 21.01.2015)

IMG_7988 Маладзёжны атрад правапарадку гандлёва-эканамічнага каледжа прызнаны адным з лепшых у Беларусі. Ён адзначаны дыпломам ІІ ступені, а яго камандзір Аксана Апяцёнак – нагрудным знакам БРСМ «За адзнаку ў ахове правапарадку».
Першыя маладзёжныя аб’яднанні, якія пачалі актыўна супрацоўнічаць з праваахоўнымі органамі, з’явіліся ў нашай рэспубліцы 11 гадоў таму. Ля вытокаў гэтага руху былі таксама прадстаўнікі гандлёва-эканамічнага каледжа. Па традыцыі ў лютым юныя памочнікі праваахоўнікаў збіраюцца для падвядзення вынікаў дзейнасці маладзёжных атрадаў. Сёлета больш за 100 актывістаў з’ехаліся ў Брэст. Маладзечаншчыну прадстаўлялі навучэнцы гандлёва-эканамічнага каледжа.
У атрадзе гандлёва-эканамічнага каледжа – 25 юнакоў і дзяўчат. Аксана Апяцёнак – адна з нямногіх дзяўчат, якая з’яўляецца камандзірам атрада. У каледжы яна выкладае эканамічныя дысцыпліны.

 -- Члены нашага атрада кожныя пятніцу, суботу і нядзелю выходзяць на дзяжурства разам з прадстаўнікамі раённай міліцыі, -- гаворыць Аксана Мікалаеўна. – Нядаўна сумеснымі намаганнямі ў адным з клубаў горада яны выявілі факты распівання спіртных напіткаў непаўналетнімі, іншыя парушэнні.
У нашым раёне створана 13 маладзёжных атрадаў правапарадку, у гэтым руху задзейнічаны амаль 300 чалавек. У выхаванні юных праваахоўнікаў дапамагае намеснік начальніка РАУС Аляксандр Міхайлавіч Кісель, які ўмее зацікавіць моладзь работай.

 

Участники «Вдохновения» хотят станцевать на «Славянском базаре в Витебске»  ( по материалам "Маладзечанская газета" 22.01.2015)

1

2 У гандлёва-эканамічным каледжы навучэнцы актыўна ўдзельнічаюць у мастацкай самадзейнасці.
У каледжы працуюць натхнёныя выкладчыкі, а на творчасць стымулюе актыў пярвічнай арганізацыі БРСМ.


Вераніка Акінчыц -- малады спецыяліст, трэці год працуе выкладчыцай танцаў, кіруе вучнёўскім харэаграфічным калектывам «Натхненне». У яго скарбонцы мноства перамог у конкурсах раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў. Вераніка працягвае лепшыя традыцыі папярэдніцы Ірыны Анатольеўны Новаш, якая заснавала гэты калектыў і аддала яму больш за 10 гадоў. Калегі заўважаюць, што з прыходам маладога кіраўніка завіравала творчае жыццё ў «Натхненні». Дарэчы, раней тут займаліся пераважна дзяўчаты, цяпер да іх далучыліся і юнакі, прыходзяць нават былыя выпускнікі каледжа. Цікавы і той факт, што ўдзельнікі калектыву – выключна актывісты БРСМ.

Цяпер аматары харэаграфіі збіраюцца на рэспубліканскі фестываль танцавальнага мастацтва «Dance Fantasy», які неўзабаве пройдзе ў Мінску. Яны працуюць ужо і над праграмамі да святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Вялікай Перамогі, Дню Незалежнасці і Дню нашага горада. Сярод перспектыўных планаў – удзел у міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Летась на Дні моладзі, які праводзіўся ў рамках фестывалю, калектыў «Натхненне» прадставіў не толькі наш раён, але і ўвесь сталічны рэгіён. Творчая праграма каледжа была лепшай на ўсіх адборачных этапах. Сёлета юныя танцоры зноў нацэлены пакарыць Віцебск.

Ірына РАБУШКА.

Фота Аляксея Платко і з архіва Гандлёва-эканамічнага каледжа.

 

В Молодечненском торгово-экономическом колледже завершился конкурс «Педагог года-2014» ( по материалам "Маладзечанская газета" 11.10.2014)

kolle16 Выкладчык фізічнай культуры і здароўя гандлёва-эканамічнага каледжа Георгій Аркадзьевіч Шкабараў (на здымку) перамог у конкурсе «Педагог года», які раз у два гады ладзіцца ў гэтай навучальнай установе і прысвячаецца прафесіянальнаму святу.
Загадзя выкладчыкі рыхтавалі партфоліа і праводзілі адкрытыя ўрокі. У фінал выйшлі пяцёра мацнейшых, паміж імі і разгарэлася барацьба за ганаровае званне пераможцы. Чаго толькі не прыдумалі ўдзельнікі, каб заваяваць тытул «Педагог года»! Хварэлі за іх не толькі калегі, але і навучэнцы. Менавіта юнакі і дзяўчаты дапамаглі настаўнікам раскрыць іх таленты і здольнасці і разам з імі выступалі на сцэне. Напрыклад, выкладчыца сацыяльна-гуманітарных навук Алена Сяргееўна Ладзейка выклікала нават... экстрасэнсаў і цыганку-варажбітку. 3 іх ролямі выдатна справіліся яе выхаванцы.
Яркім было выступление выкладчыцы інфарматыкі і інфармацыйных тэхналогій Людмілы Леанідаўны Лаўцэвіч, якая ў свой час сама з’яўлялася навучэнкай гандлёва-эканамічнага каледжа. За гады вучобы і работы яна вывела своеасаблівую формулу прафесійнага поспеху: калелж - гэта вялікі сад, вучні - кветкі, а педагог - садоўнік, які ўносіць зярняты ведаў, што потым вырастаюць і даюць плады.
Самай лаканічнай у час выступления была выкладчыца прававых дысцыплін Святлана Аляксандраўна Лукашук. За лічаныя хвіліны яна прадэманстравала на сцэне, якой можа быць у жыцці і на рабоце. Усе складальнікі яе характеру артыстычна ўвасобілі зноў жа навучэнцы.
3 дзяцінства ў пошуку сябе знаходзіцца выкладчыца камерцыйных дысцыплін Алена Іванаўна Швырова. Сярод яе захапленняў - харэаграфія, у тым ліку балет, актыўны адпачынак, а таксама вырошчванне агуркоў на балконе. За шматгадовую работу ў каледжы Алена Іванаўна выкладала дзевяць розных дысцыплін. Яна пераканана ў тым, што «образованию ума должно предшествовать воспитание сердца».
Выкладчык фізічнай культуры і здароўя Георгій Аркадзьевіч Шкабараў адразу заваяваў сэрцы гледачоў. Яго самапрэзентацыю суправаджалі кадры з вядомых кінакамедый і гумарыстычнага кіначасопіса «Ералаш». Не сціхалі апладысменты, калі Георгій Аркадзьевіч пачаў ледзь не жангліраваць 16-кілаграмовай гірай, лёгка перакідваючы яе з рукі ў руку.
У час чарговага конкурсу на веданне прафесіі ўдзельнікам была прапанавана сітуацыя, з якой, напэўна, сутыкаліся на ўроках многія выкладчыкі. Што рабіць, калі вучань не слухае педагога, а «завіс» у інтэрнэце? Кожны канкурсант прапанаваў уласнае выйсце, якое дапамаглі ім знайсці прафесіяналізм, жыццёвы вопыт і пачуццё гумару.
Цікавым атрымаўся і турнір аратарскага майстэрства. Педагогі без падрыхтоўкі чыталі розныя байкі Кандрата Крапівы. Гэта задание яны атрымалі непасрэдна на сцэне.
Трэба заўважыць, што на заключны, самы відовішчы, этап конкурсу «Педагог года» па традыцыі былі запрошаны ветэраны працы. У святочнай праграме прынялі ўдзел былыя кіраўнікі каледжа Уладзімір Фёдаравіч Хмяльніцкі і Віктар Мацвеевіч Аляхновіч, з якімі, без перабольшвання, звязаны цэлыя эпохі гэтай навучальнай установы. На сцэну іх вывезлі на стылізаванай... самаходнай лаўцы. У вобразе пана да прысутных таксама звярнуўся цяперашні кіраўнік каледжа Апег Антонавіч Чараповіч. Мерапрыемства дапамаглі арганізаваць вядучыя акцёры Мінскага абласнога драматычнага тэатра, мастацкія кіраўнікі каледжа Сяргей Карзей і Алена Рахмангулава.
Па выніках конкурсу «Педагог года-2014» яго ўдзельнікі заахвочаны матэрыяльна. Пераможцам стаў выкладчык фізічнай культуры і здароўя Георгій Аркадзьевіч Шкабараў. Гэта адзін з самых вопытных педагогаў, які прысвяціў выхаванню падрастаючага пакалення 28 гадоў.

 Ірына РАБУШКА.
Фота Аляксея ПЛАТКО.

Калі інтэрфейс повару сябар ( по материалам "Маладзечанская газета" 23.08.2014)

IMG_0092Што найперш цікавіць чалавека, калі ён вырашае пайсці ў рэстаран ці кафэ? Прыгожы інтэр’ер, арганізаваныя афіцыянты? Упэўнена, што не гэта. Прадуманае, багатае меню – «фішка» любой установы харчавання. А як жа ствараецца меню?
Яўгеній Тышкевіч і Сяргей Кісялевіч, навучэнцы Маладзечанскага гандлёва-эканамічнага каледжа, не толькі ведаюць гэта, але могуць нават дапамагчы повару аптымізаваць і спрасціць работу ў гэтым плане. Хлопцы распрацавалі і прадставілі на Мінскай абласной выставе-прэзентацыі лепшых маладзёжных ідэй Міншчыны ў межах праекта «100 ідэй для Беларусі» праект «Ужыванне сучасных інфармацыйных тэхналогій у сістэме харчавання. Праграма «Create Card» і атрымалі магчымасць прадэманстраваць свае распрацоўкі на рэспубліканскім этапе конкурсу.
– Праграма «Create Card» – наша з Яўгеніем курсавая работа на другім курсе, — расказвае Сяргей. — Тэматыку падказала яго мама Алена Тышкевіч: яна працуе дыетолагам і штодзень стварае тэхналагічныя карты для страў, з якіх складаецца меню. У тэхналагічнай карце, якую дыетолаг рыхтуе для повара, звычайна змяшчаецца інфармацыя пра страву: колькі неабходна вады, бульбы, мяса, солі, іншых інгрэдыентаў. Такія карты выкарыстоўваюць і для стварэння меню рэстаранаў, кафэ ці сталовых. Але гэту функцыю будзе выконваць іншая праграма, – расказвае Сяргей Кісялевіч.
– А як прыйшла ідэя замахнуцца на сто ідэй для Беларусі?
– Мы не знайшлі праграм, якія б працавалі з тэхналагічнымі картамі, аблягчалі і паскаралі работу дыетолага і повара. З часам курсавая паляпшалася па нашай ініцыятыве – мы цікавіліся і тэмай, і праграмаваннем. Выкладчыкі гэта заўважылі і прапанавалі паўдзельнічаць у конкурсе. Гэта добры шанц паказаць і сябе, і нашу праграму – а раптам хто-небудзь зацікавіцца тэмай і намі.
– Дапрацоўвалі што-небудзь спецыяльна для конкурсу?
– Калі мы першы раз паказвалі праект на канферэнцыі ў Мінску, ён увогуле быў гатовы на пяцьдзясят працэнтаў. Таму, па шчырасці, праект распрацоўваўся ў апошні момант, хоць перад пачаткам падрыхтоўкі мы дамовіліся, што нягледзячы на дэдлайны будзем працаваць спакойна, не спяшаючыся. Але ноч перад канферэнцыяй усё ж не спалі: «падкручвалі гаечкі» ў праграме ды рыхтаваліся да самой прэзентацыі.
– А што было самым складаным?
– Напісаць праграму, прыдумаць лёгкі інтэрфейс і забяспечыць апрацоўку памылак. Мы спадзяёмся, што праграма зможа рэальна дапамагчы работнікам сферы харчавання. Вядома, бралі прыклад з іншых праектаў, бо самі яшчэ не поўнасцю разумеем, як напісаць якасны код ды зрабіць дызайн.
– Якія ўражанні засталіся ад прэзентацыі?
– На першым этапе члены журы задавалі пытанні, цікавіліся праграмай. А «на вобласці» пытанняў не было ўвогуле. Стала нават крыўдна: калі ёсць пытанні, зразумела, што мы і наш праект «зачапілі» і журы, і слухачоў. Асабіста я лічу, што кожны праект трэба дэталёва даследаваць, а не прытрымлівацца сістэмы «прэзентуй ды сядай на месца». Ці зразумела журы твае памкненні і мэты? Чаму няма пытанняў? На жаль, не ўсё можна паказаць і расказаць за 10 хвілін.
– Магчыма, у вас ужо з’явіліся планы на прымяненне «Create Card»?
– Праграма стане нашай дыпломнай работай у каледжы. Мы з Яўгеніем ведаем хлопцаў, якія займаюцца дызайнам і праграмаваннем. Спадзяёмся, што яны дапамогуць з дапрацоўкай праекта – так і паспрабуем выбіцца ў людзі!
Юлія ШАБЛОЎСКАЯ.
Фота з архіва
Сяргея КІСЯЛЕВІЧА.

Команду Молодечненского торгово-экономического колледжа отметили в трех номинациях на конкурсе “Лестница успеха” ( по материалам "Маладзечанская газета" 14.05.2014)

lest1 Прадстаўнікі Маладзечанскага гандлёва-эканамічнага каледжа паказалі выдатныя вынікі і былі адзначаны ў трох з шасці намінацый на рэспубліканскім эканамічным фестывалі «Лесвіца поспеху», што нядаўна адбыўся ў Мінску.
Яўгеній Бабкевіч, Лізавета Драздовіч, Аляксей Маліцкі, Міхаіл Атрахімовіч і Марыя Аніскевіч прадставілі конкурсны праект, прысвечаны гісторыі і развіццю Маладзечаншчыны, які дапамагла падрыхтаваць выкладчыца эканомікі Ганна Уладзіміраўна Сотнікава.
Прэзентацыя «Маладзечна – горад сонца» была адзначана дыпломам ІІІ ступені. Навучэнцы высвятлялі, чым можна зацікавіць турыстаў на Маладзечаншчыне, і прапанавалі некалькі пазнавальных маршрутаў.
Дыпломам быў адзначаны відэаролік па вырашэнні праблемы фінансавай неадукаванасці ў свеце.
Таксама дыплом ІІ ступені атрымалі нашы навучэнцы пасля таго, як праэманстравалі выдатныя эканамічныя веды.
Прадстаўнікоў Маладзечанскага гандлёва-эканамічнага каледжа запрасілі да ўдзелу ў прафесіянальным конкурсе «Брэнд года».
Паводле матэрыялу Ірыны РАБУШКА.

Права выбару маладых ( по материалам "Маладзечанская газета" 15.03.2014)

konst1 У самым разгары выбарчая кампанія ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Карэспандэнты «МГ» наведалі Школу маладога выбаршчыка, што створана на базе гандлёва-эканамічнага каледжа. 

Інфармацыйная група, у склад якой увайшлі навучэнцы, праводзіць шырокую асветніцкую работу. Будучыя правазнаўцы ладзяць круглыя сталы, гутаркі па актуальных пытаннях. Аб тым, як важна ведаць свае абавязкі і правы, умець імі карыстацца, навучэнцам расказваюць іх равеснікі, якія вучацца ў гандлёва-эканамічным каледжы менавіта па спецыяльнасці «юрыст». Таксама юнакі і дзяўчаты рыхтуюць насценныя газеты, неабходная інфармацыя распаўсюджваецца і праз камп’ютарную сетку. Змястоўныя матэрыялы дапамагаюць складаць педагогі каледжа. Адметна, што крыніцай інфармацыі служыць і «Маладзечанская газета».

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Школе маладога выбаршчыка пагаварылі аб галоўным законе краіны і правах, якія ён дае кожнаму грамадзяніну. 136 навучэнцаў установы адукацыі будуць галасаваць упершыню. У тым ліку 60 іншагародніх прыйдуць аддаць свае галасы на выбарчы Партызанскі ўчастак №8, што знаходзіцца ў політэхнічным каледжы.

— Іншагароднія юнакі і дзяўчаты, як правіла, выкарыстоўваюць магчымасць прагаласаваць датэрмінова, — гаворыць намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гандлёва-эканамічнага каледжа Аксана Генадзьеўна Сымановіч. — Такім чынам яны могуць выказаць уласную грамадзянскую пазіцыю і наведацца да бацькоў, не парушаючы звыклага рытму жыцця. Хіба толькі давядзецца затрымацца ў Маладзечне нашай трэцякурсніцы Катажыне Бабіч, якая прыехала з Астравеччыны. Яе дзень нараджэння якраз 23 сакавіка – у Дзень выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў ёй споўніцца 18.
Упершыню прагаласуе і актывістка, трэцякурсніца гандлёва-эканамічнага каледжа Вераніка Сафонава.

— З хваляваннем чакаю гэтага дня, — шчыра прызналася навучэнка. – Зранку пайду на свой выбарчы ўчастак разам з бацькамі. Я ўпэўнена, што кожны голас, у тым ліку і мой, важны для краіны і можа паўплываць на далейшае яе развіццё.

Разам з равеснікамі мы найперш галасуем за моцную і мірную дзяржаву.

Нагадаем, што ў нашым раёне створаны 78 участковых выбарчых камісій, зарэгістраваны 42 кандыдаты ў дэпутаты. Датэрміновае галасаванне пачнецца ў бліжэйшы аўторак – 18 сакавіка. Кожны неабыякавы да лёсу краіны грамадзянін павінен рэалізаваць сваё выбарчае права, дадзенае Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. І чым вышэйшая актыўнасць грамадства ў час выбарчай кампаніі, тым больш магчымасцей у краіны развівацца і ісці далей.
Ірына РАБУШКА.
Фота Вячаслва Табуліна.

Единственный парень в группе всегда будет лучшим! ( по материалам "Маладзечанская газета" 22.02.2014)

dev1 У адной з груп навучэнцаў другога курса Маладзечанскага гандлёва-эканамічнага каледжа займаецца 28 будучых бухгалтараў -- 27 дзяўчат і адзіны юнак. 
Андрэй Лушчык доўга вагаўся, якую выбраць прафесію. Бацькі раілі звязаць прафесійны лёс з камп’ютарнымі тэхналогіямі. А сяброўка дзяцінства прапанавала асвоіць бухгалтарскую справу. Цяпер Насця Рамановіч і Андрэй Лушчык сядзяць за адной партай. Юнак ніколькі не расчараваўся ў выбары прафесіі -- з задавальненнем асвойвае складаныя дысцыпліны і лічыцца адным з лепшых у сваёй групе. Больш таго, Андрэй з’яўляецца старастам.
-- Сваім двум сябрам я таксама параіў выбраць прафесію бухгалтара. Па-першае, яна вельмі цікавая і запатрабаваная на рынку працы. Па-другое, вельмі прыемна вучыцца, калі вакол столькі дзяўчат, -- расказвае Андрэй. – І сябрам пашанцавала, яны паступілі ў гэты ж каледж і цяпер удвух сярод дзяўчат...
Аднакурсніцы Андрэя ў задуменні, чым яго парадаваць і здзівіць на 23 лютага. І ні за якія пернікі не адкрылі сваёй тайны. У пачатку сакавіка – на першае свята вясны – зрабіць ход у адказ давядзецца Андрэю. Хлопец ён знаходлівы! Летась для кожнай дзяўчыны прыдумаў асабістае арыгінальнае пажаданне, аформіў прыгожыя мяшочкі і паклаў туды шакаладныя цукеркі.
Колькі мы ні дапытвалі Андрэя, але ён так і не «раскалоўся», які сюрпрыз рыхтуе на Дзень жанчын сваім аднакурсніцам. Праўда, хлопец сціпла заўважыў, што ўмее складаць вершы і спявае пад гітару. Пра яго паэтычны талент дзяўчаты ведаюць, а вось музычныя кампазіцыі пакуль толькі мараць пачуць.

Ірына РАБУШКА.
Фота Аляксея ПЛАТКО.

З настроем на пазітыў (по материалам "Молодечненская газета" 05.01.2014)

uchet1Эліну Сяргееўну Багнюк назвалі ў гонар вядомай актрысы Эліны Быстрыцкай. Але аб акцёрскай прафесіі наша гераіня ніколі не марыла. Эліна Сяргееўна прысвяціла сябе настаўніцтву і нядаўна адзначыла 25-годдзе працоўнай дзейнасці, а таксама асабісты залаты юбілей. 
На гістарычны факультэт Белдзяржуніверсітэта яна адправілася ўслед за сяброўкай, якая ўжо вучылася ў гэтай навучальнай установе і з захапленнем расказвала пра студэнцкае жыццё. Эліна выбрала надзвычай сур’ёзную сферу – палітэканомію. І вось ужо чвэрць стагоддзя выкладае ў Маладзечанскім гандлёва-эканамічным каледжы, з’яўляецца намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце. Кожны яе працоўны дзень пачынаецца з наведвання вучэбных аўдыторый і... усмешкі.
— Мне вельмі важна ведаць, што калегі і навучэнцы здаровыя прыйшлі на работу і вучобу, — заўважае Эліна Сяргееўна. – Заўсёды стараюся быць у тонусе, імкнуся настроіць на пазітыў педагагічны і вучнёўскі калектывы, не магу дазволіць сабе «раскісаць». Навучэнцы (яны ж яшчэ дзеці) заўсёды адчуваюць маю душэўную раўнавагу. І толькі ў добрым настроі можна правесці ўрок, які будзе мець добры вынік. 
Трэба заўважыць, што Эліна Сяргееўна і сама да вучобы не лянівая. З цягам часу дысцыпліна «Палітэканомія» адышла ў гісторыю, былі ўведзены прадметы «Эканамічная тэорыя» і «Асновы эканомікі». Каб быць у курсе новаўвядзення, даваць грунтоўныя веды навучэнцам, Э.С. Багнюк паступіла ў магістратуру Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. На той момант яна мела ўжо амаль 15-гадовы стаж работы.
Гандлёва-эканамічны каледж, які сёлета адзначыць 55-годдзе, у многім дзякуючы намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце з’яўляецца адной з вядучых навучальных устаноў сістэмы Беларускай спажывецкай кааперацыі. Тут рыхтуюць спецыялістаў, запатрабаваных на рынку працы. Найбольш папулярныя спецыяльнасці — праграміст і юрыст. Мала сказаць, што прафесія настаўніка складаная, у ёй замацоўваюцца сапраўдныя прафесіяналы. Выкладчыкам, у тым ліку Эліне Сяргееўне, нярэдка даводзіцца быць псіхолагамі.
— Нашы навучэнцы выхоўваюцца ў розных сем’ях, — гаворыць мая субяседніца. – Але я ніколі не падзяляю іх на добрых і дрэнных. Для мяне ўсе яны проста мае дзеці з уласным «я», часам максімалісты, якія шукаюць сябе ў жыцці. І мы, дарослыя, павінны дапамагчы ім не збочыць з шырокай дарогі. На жаль, некаторыя сучасныя бацькі вельмі занятыя «здабываннем» грошай, мала цікавяцца духоўным светам сыноў і дачок.
Любяць навучэнцы пагутарыць з Элінай Сяргееўнай і як з руплівай гаспадыняй і пяшчотнай мамай дзвюх дачок. У нашай гераіні шмат захапленняў. Сярод іх – кулінарыя. У сям’і ладзяць тэматычныя гастранамічныя вечарынкі – напрыклад, сырныя ці японскай кухні. Навучэнцы і выкладчыкі апрабавалі не адзін дзясятак яе рэцэптаў. Адны толькі грыбныя стравы чаго вартыя! Эліна Сяргееўна заўзятая аматарка ціхага палявання, мінулым летам аж шэсць вёдзер грыбоў насушыла. Можа яна таксама даць урок па фэн-шуі ці ландшафтным дызайне, вырошчванні кветак. Асаблівую ўвагу наша гераіня ўдзяляе здароваму ладу жыцця. Зіму лічыць выдатным часам для аздараўлення, таму з задавальненнем катаецца на каньках, адпраўляецца на лыжныя прагулкі, у цёплую пару года – на велапрабегі. А ў басейне, возеры, рацэ і моры адчувае сябе бы тая рыба ў вадзе. Эліна Сяргееўна мае разрад кандыдата ў майстры спорту па плаванні. Пра яе захапленне турызмам увогуле можна пісаць асобны матэрыял. 
 — Люблю адкрываць для сябе розныя краіны, але мае сэрца і душа ў роднай Беларусі, — заўважае яна. – Нясвіж, Мірскі замак, Дудуткі... У гэтых і многіх іншых самабытных месцах нашай краіны неабходна пабываць кожнаму беларусу. Нядаўна з музея старажытных народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі» прывезла падкову, якую ў час экскурсіі выкавала сама. Спадзяюся, што гэты сімвалічны сувенір будзе ахоўваць нашу сям’ю.

Ірына РАБУШКА. Фота Аляксея ПЛАТКО.

Конкурс красоты прошел в Молодечненском торгово-экономическом колледже (по материалам "Молодечненская газета" 07.12.2013)

miss1 miss7 miss2 miss4 miss11 miss13 Упершыню дзяўчаты з Маладзечанскага гандлёва-эканамічнага каледжа вырашылі паспрабаваць сябе на конкурсе «Міс каледж-2013». 
Кожная з дванаццаці прэтэндэнтак на карону прадставіла сябе і свае таленты ў конкурсе «Будзем знаёмыя!». Нягледзячы на тое, што дзяўчаты выбралі сур’ёзныя прафесіі – правазнаўцаў і таваразнаўцаў – яны вельмі творчыя асобы.
Пераважная большасць удзельніц прадставіла вершаваную «візітку». 
Сапраўдныя авацыі выклікаў конкурс маладзёжнай моды, дзе былі прадэманстраваны мадэлі адзення з нетрадыцыйных матэрыялаў – поліэтыленавых пакетаў, газетнай паперы, надзіманых шарыкаў, гумовых пальчатак, плёнкі ад відэакасет, трубачак для кактэйлю. Кожная ўдзельніца імкнулася трапна раскрыць свой вобраз. І дзяўчаты смела ператвараліся ў царыцу Клеапатру, Мэрылін Манро, іншых вядомых асоб.
На дэфіле ў вячэрніх сукенках канкурсанткі адчулі сябе бы на першым балі.
Ацэньвалі таленты і здольнасці выкладчыкі каледжа і вядучыя акцёры Мінскага абласнога драматычнага тэатра. 
Была вылучана чацвёрка мацнейшых. «Міс Зачараванне» стала Крысціна Вяльможына, другой віцэ-міс – Анастасія Якімава, першай віцэ-міс – Дзіяна Сінкевіч. «Міс каледжа 2013» прызнана Вераніка Сафонава.
Карону ёй уручыла фіналістка рэспубліканскага конкурсу «Міс Белспажыўкааперацыя» Ганна Бурынская, якая працуе выкладчыцай фізічнай культуры і здароўя ў гандлёва-эканамічным каледжы. 
Ірына РАБУШКА.Фота Аляксея ПЛАТКО.

У бібліятэцы імя М. Багдановіча стварылі куток украінскай літаратуры!  (по материалам "Молодечненская газета" 25.03.2013)

Яго адкрыццё ператварылася ў самабытнае свята, якое сабрала прадстаўнікоў украінскай дыяспары і іх сяброў з Маладзечна, Мінска, Радашковіч. У сустрэчы прынялі ўдзел старшыня Беларускага рэспубліканскага таварыства «Ватра» Віктар Мікалаевіч Гутоўскі, старшыня Мінскага абласнога грамадскага аб’яднання ўкраінцаў «Заповіт» Галіна Яфімаўна Калюжная.
Пры падтрымцы Пасольства Украіны ў Беларусі і бібліятэкі №20 горада Мінска старшыня культурна-асветніцкага таварыства ўкраінцаў «Краяны» Леанід Міхайлавіч Лысакабылка змог набыць і перадаць  нашай бібліятэцы больш за 150 кніг – мастацкіх, гістарычных, дзіцячых. Іх можна ўзяць пачытаць на абанеменце. Па словах дырэктара бібліятэкі Н.А. Івашынка, імі з першых дзён зацікавіліся чытачы, аб чым сведчыць колькасць кнігавыдач. «Я сама, дарэчы, вучылася чытаць па ўкраінскім часопісе «Барвінак», — прызналася Наталля Антанінаўна. Яна таксама ўнесла асабісты ўклад у папаўненне кутка – перадала творы вядомага ўкраінскага пісьменніка Яўгенія Грабінкі.
У нашым раёне жыве 1547 украінцаў. Яны стараюцца зберагчы сваю культуру, і ў першую чаргу мову, як бы далёка іх не закінуў лёс. Але ў Маладзечне няма памяшкання, дзе прадстаўнікі нацыянальных дыяспар маглі б аформіць свае куткі, збірацца, наладжваць мерапрыемствы.
Вось і ў гэты вечар немагчыма было адарваць вачэй ад непаўторных вышывак знакамітай вышывальшчыцы Дар’і Васільеўны Ясюкевіч, якая прыехала ў Маладзечна з Заходняй Украіны па размеркаванні ды так тут і прыжылася, стварыла сям’ю, плённа працуе выкладчыцай у гандлёва-эканамічным каледжы. Багатае на культурныя традыцыі мястэчка Радашковічы паспрыяла раскрыццю мастацкіх талентаў мужа і жонкі Свісцільнікаў. Фёдар Міхайлавіч выкладае ў дзіцячай школе мастацтваў, ён не раз выстаўляў свае карціны, у тым ліку і ў цэнтральнай бібліятэцы. Алена Уладзіміраўна дваццаць гадоў працавала мастаком на «Белмастацкераміцы». Сярод самых папулярных яе распрацовак – камплект посуду для дранікаў, і ў гэтым бачыцца сімвалічнасць. Як і ў імёнах іх сыноў, якіх бацькі назвалі Багдан, Тарас і Раман. 
У канферэнц-зале бібліятэкі панавалі прыязнасць, узаемапавага, сяброўства, якія звязваюць нашы брацкія народы шмат стагоддзяў.
(Анжаліка КРУПЯНЬКОВА)

Вучымся вырашать праблемы!  (по материалам "Молодечненская газета" 16.03.2013)

Мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня спажыўца, пройдуць у гандлёва-эканамічным каледжы. У гэтай установе адукацыі рыхтуюць спецыялісгаў, якім даводзіцца працаваць не­пасрждна у сістэме спажывецкай кааперацыі. А прафесіі, што можна атрымаць на аддзяленні каммерцыйных дысцыплін, лічацца аднымі з са­мых запатрабаваных.
Гэтымі днямі ў каледжы распачата дэкада гандлёвага работніка.
—Ладзім мы яе ужо не першы год, — заўважыла выкладчыца камерцыйных дысцыплін Дар'я Васільеўна Ясюкевіч. - Але кожны раз прапануем навучэнцам штосьці новае і абавязкова ўлічваем іх пажаданні для далейшай больш дасканалай ра­боты і паляпшэння навучальнага працэсу.
На класных гадзінах педагогі і навучэнцы абмяркуюць актуальныя спажывецкія праблемы. А на вялікім перапынку, які доўжыцца 40 хвілін, будзе праца­ваць даведачная служба. Дзяжурны выкладчык адкажа наўсе пытанні настаўнікаў і выхаванцаў па абароне правоў спажыўцоў і правілах гандлю.
Апошнім акордам дэкады ган­длёвага работніка стане кон­курс па асновах спажывецкіх правоў. Пераможцы, вядома, атрымаюць прызы.
(Ірына РАБУШКА)

Насустрач да новых перамог!  (по материалам "Молодечненская газета" 09.10.2012)

pedgoda1 У гандлёва-эканамічным каледжы названы «Педагог года-2012».
Па традыцыі, тут ладзяцца конкурсы, дзе вызначаюць лепшых педагогаў і навучэнцаў установы. Так, сур’ёзныя выкладчыкі і мэтанакіраваныя юнакі і дзяўчаты ператвараюцца ў сапраўдных даследчыкаў, аратараў і... артыстаў. Каб трапіць у лік фіналістаў, канкурсантам даводзіцца пераадолець не адзін адборачны тур.
Як заўсёды, у гандлёва-эканамічным каледжы творча падыходзяць да арганізацыі мерапрыемстваў. Конкурс «Педагог года-2012» правёў сам Ханс Крысціян Андэрсен, а больш дакладна, адразу... два Хансы. Ролю юнага казачніка выдатна сыграў навучэнец каледжа Яўгеній Пяткевіч, а вобраз сталага трапна ўвасобіў артыст Мінскага абласнога драматычнага тэатра Сяргей Карзей. Галоўная барацьба разгарнулася паміж пяццю канкурсантамі.
Выкладчык агульнай тэорыі права, грамадзянскага і гаспадарчага права Аляксандр Міхайлавіч Емяльяненка прайшоў доўгі шлях да настаўніцкай прафесіі. З юнацтва яго аднолькава цікавілі медыцына і юрыспрудэнцыя. Так, спачатку ён атрымаў медыцынскую адукацыю і працаваў зубным тэхнікам. А ў 1980 годзе па накіраванні Уладыкі Філарэта падаў дакументы ў Маскоўскую духоўную семінарыю-акадэмію. Але ўрэшце жыццёвая дарога прывяла Аляксандра ў Белдзяржуніверсітэт, дзе ён вывучыўся на правазнаўца.
Адразу заваяваў сэрцы журы і гледачоў другі канкурсант – выкладчык фізічнай культуры і здароўя Аляксандр Іванавіч Клінцэвіч. Спортам ён захапіўся ўжо ў пяцігадовым узросце, займаўся плаваннем, гімнастыкай, футболам, быў чэмпіёнам Рэспублікі Беларусь сярод юнакоў па грэка-рымскай барацьбе. Увогуле, у яго скарбонцы вельмі шмат перамог. Цяпер яе папаўняюць і выхаванцы, на рахунку якіх чатыры дзясяткі грамат. Аляксандр Іванавіч таксама займаецца бодзібілдынгам, бегае крос на 25 кіламетраў, выкладае асновы рукапашнага бою. Дарэчы, у час прадстаўлення «візіткі» прысутныя змаглі на свае вочы ўпэўніцца ў сіле і неардынарнасці гэтага ўдзельніка. Аляксандр Іванавіч падняў на руках адразу дзвюх дзяўчат і лёгкай хадой крочыў насустрач новай перамозе.
Выкладчыца беларускай мовы і літаратуры, прафесіянальнай лексікі Людміла Леанідаўна Казячая – самая рамантычная і ўзнёслая ўдзельніца. Яна нават захавала свой першы прыз, які атрымала яшчэ ў школе, калі была старастай класа. Разам з аднакласнікамі Людміла сабрала аж паўтары тоны макулатуры, за што ёй падарылі ляльку Бураціна. У біяграфіі Л.Л. Казячай нямала цікавых фактаў. Напэўна, многія ведаюць беларускую тэлеперадачу «Запрашаем на вячоркі». У свой час юная Людміла прайшла кастынг на ролю вядучай гэтай праграмы. Але яна аддала перавагу сям’і, аб чым ніколі не пашкадавала. Своеасаблівай падтрымкай у час конкурсу стаў відэазапіс выступлення яе сына Ігната, які выдатна сыграў на фартэпіяна.
Выкладчыца англійскай мовы Антаніна Аркадзьеўна Лапс, здаецца, здольна

 
1С Web-кабинет
 
Прием-2017
 
Курсы
 
 
Яндекс.Метрика

Адрес: 222310 Минская обл., г. Молодечно,
пл. Центральная, 1
Тел/факс: (0176) 77-19-72   Приемная директора
77-01-71   Заместитель директора по учебной работе
77-01-51   Заместитель директора по производственному обучению
77-18-73   Методическая служба
77-14-26, 77-02-24   Дневное отделение
77-17-06   Заочное отделение
77-40-53   Общежитие
© 2011 www.mtec.by